Навагрудскае княства

Навагрудскае княства, Новагародскае княства, Новагародская зямля — удзельнае княства ў Панямонні ў XIII—XIV стст. са сталіцай у Новагародку.
На думку Аляксандра Назарэнкі, не пазней за 1141 год Новагародак стаў адным з удзелаў Гарадзенскага княства. Першым новагародскім князем быў адзін з сыноў гарадзенскага князя Усеваладкі, напэўна, Барыс або Глеб. Пры іх пабудавана Барысаглебская царква. Новагародскі князь Ізяслаў згаданы Іпацьеўскім летапісе вясной 1238 года[1], калі галіцкі князь Даніла Раманавіч «наведе… Литву Миндога Изяслава Новогородьского» на князя Конрада Мазавецкага. На грунце гэтага запісу лічаць, што побач Міндоўга у нападзе на Мазовію ўдзельнічаў і новагародскі князь Ізяслаў, як саюзнік або васал Данілы Раманавіча. Пазней княства было ўладаннем Міндоўга, Рамана Данілавіча, Войшалка, у першай палове XIV ст. — уладаннем сына Гедзіміна Карыята (разам са Слонімам і Мсцібавам). Нейкі ўдзел у княстве меў сын Карыята Фёдар. У канцы XIV ст. вялікі князь Вітаўт зняволіў, а пасля выгнаў Фёдара з Вялікага Княства Літоўскага. З таго часу княства канчаткова перайшло да велікакняжацкага дамена, Новагародкам кіравалі намеснікі вялікіх князёў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Грушевський М. Цыт. арт. — С. 27-28.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Навагрудскае княства // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 509. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Грушевський, М. Хронологія подій Галицько-Волинського літопису // Записки Наукового товариства ім. Шевченка. — Львів, 1901. — Т. 41. — С. 1—72.
- Назаренко А. В. Городенское княжество и городенские князья в XII веке // Назаренко А. В. Древняя Русь и славяне (Древнейшие государства Восточной Европы, 2007 год) / Ин-т всеобщей истории. — Москва: Русский Фонд Содействия Образованию и Науке, 2009. — С. 124—161.
- Jankauskas, Vytas (6 November 2024). Naujos žinios apie kunigaikštį Vaidotą Kęstutaitį 1363 metais / New Data on Duke Vaidotas Kęstutaitis in 1363 [Новыя звесткі пра князя Войдата Кейстутавіча ў 1363 годзе]. Lituanistica. 70 (3). doi:10.6001/lituanistica.2024.70.3.2. ISSN 2424-4716.