Перайсці да зместу

Навагрудская гімназія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навагрудская гімназія
Заснавана 1858
Закрыта 1868
Тып гімназія
Краіна
Размяшчэнне

Навагрудская гімназія — колішняя расійская навучальная ўстанова ў Навагрудку.

Заснавана ў 1858 годзе на базе 5-класнага дваранскага павятовага вучылішча, адкрытага ў 1834 годзе. Утрымлівалася з даходаў з маёнткаў, што належалі ліквідаваным каталіцкім кляштарам, часткова — за кошт дзяржаўная казны. За вучобу гімназісты плацілі 10 рублёў. Ад платы вызваляліся дзеці беднай шляхты пры наяўнасці адпаведнай даведкі (у 1860 годзе іх было 15 чалавек). У 1860 годзе на базе Навагрудскага аднакласнага вучылішча створаны падрыхтоўчы клас гімназіі. Пры гімназіі працавалі мінералагічны і фізічны кабінеты, бібліятэка (2,5 тыс. тамоў). У 1860 годзе было 276 навучэнцаў, у 1861 годзе — 322.

Першы дырэктар — Ф. Ф. Чашніцкі, з 1863 года — М. В. Васільеў. Куратарам быў князь Канстанцін Радзівіл.

Дзейнасць гімназіі ў асноўным была накіравана на фарміраванне ў вучняў рускага дзяржаўнага светапогляду. Закрыта пасля паўстання 1863—1864 гадоў. Аднавіла работу ў 1866 годзе, дырэктарам прызначаны Міхаіл Дзмітрыеў. У 1868 годзе зноў закрыта, на яе базе створана 4-класная павятовая школа.