Навадворскі сельсавет (Пінскі раён)
Навадворскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Пінскі раён |
Уключае | 4 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Новы Двор |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 2 739 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Навадво́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. — вёска) Новы Двор.
Створаны 12 кастрычніка 1940 года як Чухаўскі сельсавет у складзе Лагішынскага раёна Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Чухава. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. Пасля скасавання Лагішынскага раёна 25 снежня 1962 года ўвайшоў у склад Пінскага раёна. 8 сакавіка 1960 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новы Двор, а сельсавет перайменаваны ў Навадворскі, у склад сельсавета перададзены вёскі: з Лышчаўскага сельсавета — Сташаны, з Загародскага сельсавета — Вяз[1].
26 жніўня 2014 года ў склад Загародскага сельсавета перададзена вёска Вяз[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (5 населеных пунктаў) — 2739 чалавек[3], з іх 98,0 % — беларусы[4].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 августа 2014 г. № 38 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пинского района Брестской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.