Наваельня
Гарадскі пасёлак
Наваельня
| ||||||||||||||||||||||||||
Наваельня[2] — гарадскі пасёлак у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, пры зліцці рэк Моўчадзь і Ятранка. За 13 км на ўсход ад Дзятлава; чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Ліда. Насельніцтва 2 678 чал. (2017)[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]У 1451 годзе вялікі князь літоўскі Казімір Ягелончык надаў вёску Ельня Наваградскага павета вялікаму канцлеру літоўскаму Міхалу Кезгайлавічу. Як Новая Ельня паселішча згадана толькі ў XVI стагоддзі ў сувязі з тэрытарыяльна-адміністрацыйнай рэформай 1565—1566 гадоў у Вялікім Княстве Літоўскім. Станам на 1624 год, уладальнікам маёнтка Новая Ельня быў Пётр Бубен, які ў 1631 годзе прадаў гэтыя землі Барбары Шэметавай у 1631 годзе[4]. Паводле інвентару маёнтка ад 13 красавіка 1641 года, які захоўваецца ў Варшаўскім архіве, уладальнікам быў наваградскі ваявода Стэфан Тызенгаўз.
У 1733 годзе ў маёнтку Мендзыгура нарадзіўся Антоні Тызенгаўз, будучы палітычны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Тым часам у маёнтку была ўніяцкая царква, у 1754 годзе дзеці ўніяцкага святара забралі ўсе кнігі з бібліятэкі царквы ў мястэчку Наваельня[5].
У паселішчы да цяперашняга часу захавалася калона ўсталяваная ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 года, калону завяршала скульптура св. Яна, якую знішчылі ў 1960-я гады[4].
Расійская імперыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай ў 1795 годзе Новая Ельня апынулася ў складзе Расійскай імперыі, з 1801 года ў Навагрудскім павеце. З 1842 года — мястэчка[6]. Станам на 1843 год маёнтак Наваельня належаў Шукевічам. Да яго адносіліся 23 вёскі з мястэчкам Раготна і 6 фальваркамі. У 1844 годзе ад удару маланкі згарэла царква згарэла. З 1845 года Наваельня ўваходзіць ў склад Слонімскага павета Гродзенскай губерні[4]. 5 снежня 1845 года — Наваельня была падзелена паміж сёстрамі Шукавічанкамі: Генрыэтай Валовічавай і Езафінай Ляхніцкай[4]. У 1879 годзе ў мястэчку Наваельня пабудавана новая царква Нараджэння Прысвятой Багародзіцы з цэглы ў рэтраспектыўным-рускім стылі[7]. Старастам царквы восенню 1899 года абраны адстаўны вайсковец Аляксандр Сяргеевіч Амбразанцаў[4].
З адкрыццём руху на ўчастку чыгункі Вільня — Лунінец у 1884 годзе — чыгуначная станцыя. Чыгунка спрыяла эканамічнаму, індустрыяльнаму і сацыяльнаму развіццю Наваельні. На 1886 год сяло Дварэцкай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні, у якім 11 двароў, 99 жыхароў, 2 царквы і карчма[6].
На 1901 год у Наваельні аднакласная царкоўна-прыходская школа, дзе навучалася 96 вучняў (з якіх 85 хлопчыкаў і 11 дзяўчынак), 2 настаўнікі. У 1905 годзе ў Наваельні жыло 285 жыхароў[6]. У 1914 годзе двухкласная царкоўна-прыходская школа, дзе навучалася 108 вучняў.
У 1914 годзе пачалася Першая сусветная вайна, для забеспячэння ваенных перавозак пабудавана вузкакалейная чыгунка Наваельня — Навагрудак[4]. З 1915 года тэрыторыя Наваельні была пад нямецкай акупацыяй, акупацыйныя ўлады абавязалі працаздольнае насельніцтва Навагрудскага павета выконваць працоўныя павіннасці на карысць нямецкай арміі[8].
Пасля заключэння бальшавікамі Брэст-Літоўскага сепаратнага мірнага дагавора з Германіяй, а потым паражэння Германіі ў 1-й сусветнай вайне, у рэгіёне пачалася барацьба паміж толькі што адноўленай падтрымкай Антанты Польшчай і бальшавіцкай Расіяй. Некалькі тыдняў трывалі баі мясцовага значэння, калі Дварэц і Наваельня неаднаразова пераходзілі з рук у рукі. 15 красавіка 1919 года часці Войска Польскага пад камандаваннем маёра Леана Завістоўскага адбілі Наваельню ў бальшавікоў[9]. 16 красавіка 1919 года, скарыстаўшыся перавагай сіл на ўчастку Ліда-Баранавічы, войскі польскага Літоўска-Беларускага фронту (камандуючы генерал С. Шаптыцкі) перайшлі ў наступленне ў кірунках Ліды, Навагрудка і Баранавіч.[10].
Польская Рэспубліка
[правіць | правіць зыходнік]
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года, у 1921—1939 гадах у складзе Польскай Рэспублікі, у Навагрудскім ваяводстве. Неўзабаве пачалося аднаўленне Наваельні. Ваколіцы мястэчка як уся Заходняя Беларусь ахоплены польскай урадавай кампаніяй асадніцтва. У 1923 годзе пабудаваны чыгуначны вакзал, які захаваўся да цяперашняга часу. Станам на 1923 год, колькасць жыхароў Наваельні — 373 чалавекі, 56 двароў[6].
У 1928 годзе польскі ўрад пачаў будаўніцтва санаторыя «Наваельня», гэтай нагоды сюды прыязджаў Юзаф Пілсудскі, будаўніцтва завершана ў 1938 годзе. У 1933 годзе была пабудавана сямігадовая школа[4]. У 1936 годзе адкрыты першы касцёл у Наваельні[4]. Навагрудскае ваяводства было ахоплена сеткай аўтобусных ліній. Да бліжэйшай чыгуначнай станцыі «Наваельня» аўтобусы з Навагрудка хадзілі 3 разы на дзень, было два дадатковыя рэйсы праз дзень. Кошт аўтобусных білетаў — 3 злотыя, аднак, часам аўтобусы не паспявалі да адпраўлення цягніка або нават не выходзілі на лінію.
Тым часам трывала польска-савецкая ідэалагічна-прапагандысцкая барацьба, асноўнай мэтай якой было прыцягненне моладзі на свой бок. У Наваельні дзейнічала польская Арганізацыя працоўнай моладзі (АПМ), Навагрудская АПМ заснавала працоўны лагер імя сенатара Свідэрскага ў Наваельні — прамыслова-аграрную гаспадарку на 8 гектараў, якая заслужыла пахвалу на агульнапольскім з’ездзе АПМ. Аднак, з эканамічнай стабілізацыяй і выхадам Польшчы з крызісу ўплыў АПМ і колькасць яе членаў значна зменшылася[11]. Адной з альтэрнатыўных праўрадавым была прасавецкая арганізацыя Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ), яго формай барацьбы была забастоўка, якая была моцным спосабам ціску на мясцовыя польскія ўлады. Напрыклад, у 1934 годзе адбылося некалькі паспяховых забастовак на Навагрудчынне. Так, праз стачку 70 грузчыкаў (з іх 30-40 чалавек моладзі), арганізаваную КСМЗБ у Наваельні, былі павялічаны расцэнкі за пагрузку вагонаў[11].
Савецкі час
[правіць | правіць зыходнік]З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года — цэнтр Новаяльнянскага сельсавета ў Дзятлаўскім раёне[6]. Адразу па 17 верасня 1939 года пачаліся перамены. Наказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 15 снежня 1940 года ўтвораны Дзятлаўскі раён з цэнтрам у Дзятлава. На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна ў 1940 годзе праведзены выбары ў Саветы дэпутатаў працоўных, створана 15 выбарчых участкаў, з якіх два знаходзіліся на тэрыторыі Наваельні[12]. На тэрыторыі Наваельнянскага Сельскага Савета была тры выбарчыя акругі. Цэнтрам акругі № 23 была вёска Талкуны, да яе адносілася 1096 чалавек. Цэнтрам акругі № 24 была вёска Наваельня, адносілася 1009 чалавек, а да акругі № 25 адносілася 1012 чалавек, цэнтрам было мястэчка Наваельня[12].
17 чэрвеня 1941 года на тэрыторыі пасёлка створаны міжнародны піянерскі лагер для дзяцей палітэмігрантаў, у якім напярэдадні вайны знаходзілася група дзяцей з розных краін свету і які размяшчаўся на тэрыторыі былой сямігадовай школы[4].
У час Вялікай Айчыннай вайны акупавана з чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1941 года[13], нацыстамі было ўтворана гета ў Наваельні. З 1945 года гарадскі пасёлак, цэнтр Дзятлаўскага раёна (да 1954 года). У 1962—1965 гадах у Навагрудскім раёне.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1995 год — 4,3 тыс. чал.[13]
- 2006 год — 3,4 тыс. чал.
- 2008 год — 3,3 тыс. чал.
- 2016 год — 2 700 чал.[14]
- 2017 год — 2 678 чал.[3]
- 2025 год — 2 584 чал.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]

- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (1876—1879 г., мураваная) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000702. - Касцёл Сэрца Ісуса (1936)
- Мемарыяльная калона ў гонар прыняцця Канстытуцыі 1791 года
- Будынак чыгуначнай станцыі 1923 года.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Віктар Міхайлавіч Анішчык — беларускі фізік.
- Сяргей Трафімавіч Асапрылка (нар. 1958) — беларускі мастак.
- Аляксандр Аляксандравіч Гранкоўскі (нар. 1963) — беларускі палітык.
- Канстанцін Мікалаевіч Ільюшчыц — беларускі паэт.
- Бенядзікт Кляйноў (1926—1985) — беларускі грамадскі дзеяч.
- Міхаіл Яфімавіч Нікіфараў (нар. 1956) — беларускі біёлаг, заолаг, эколаг.
- Антоні Тызенгаўз — падскарбі надворны літоўскі, гарадзенскі староста.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2025.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ а б в г д е ё ж з Дзеці Ліхалецця 2025.
- ↑ Лісейчыкаў 2011, с. 88.
- ↑ а б в г д Хіжняк 2019, с. 6.
- ↑ Правосл. церк. Гродн. обл. (1944-1991) 2020, с. 171.
- ↑ Траццяк 2010, с. 236.
- ↑ Лех Вышчэльскі: Wstępna faza walk. В: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Выд. 1. Варшава: Bellona, 2010, сс. 52-53. ISBN 978-83-11-11934-5. (польск.)
- ↑ Траццяк 2010, с. 241.
- ↑ а б Кривуть 2008, с. 43.
- ↑ а б Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку. — Ф. 2193. Воп. 53. Спр. 2. Аа. 137—138, 141.
- ↑ а б Беларусь 1995.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гродненская область. Сборник архивных документов и материалов / сост. : А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол. : А. К. Демянюк [и др.]. — Минск : НАРБ; М. : Фонд «Историческая память», 2021. — 268 с.: илл.
- Бугаевіч, Р. Г. Стан і арганізацыя перавозак пасажыраў аўтамабільным транспартам у Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гады/ Р. Г. Бугаевіч // Вестн. Полац. дзярж. ун-та. Сер A, Гум. навукі. — 2016. — № 9 — С. 107—111.
- Бязлепкін, Я. Партызанскі і падпольны рух на Навагрудчыне ў 1941—1944 гадах/ Я. Бязлепкін // Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы: (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы) / [рэдкалегія: А. А. Каваленя, А. К. Кулак (старшыні) і інш.]. — Мінск, 2010. — С. 307—316.
- Чем живет Новоельня. Какие проблемы у жителей городского поселка и как их решает председатель сельсовета (руск.). О планах по развитию, а также о жизни Новоельни читайте в материале корреспондента «Гродзенская праўда». Праверана 28 кастрычніка 2025.
- Геноцид белорусского народа = Genocide of the Belarusian people : информационно-аналитические материалы и документы / Генеральная прокуратура Республики Беларусь; под общей редакцией А. И. Шведа. — Минск : Беларусь, 2022. — 175 с. : ил.
- Заданне на праектаванне градабудаўнічага праекту агульнага будавання «Генеральны план г.п. Наваельня Дзятлаўскага раённа» / Дзятл. раён. вык. кам. — Дзятлава : 2019. — с.4.
- Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудке. — Ф.386. Оп.1. Д.1. Л.1.
- Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудке. — Ф.386. Оп.1. Д.1. Л.11.
- Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудке. — Ф.386. Оп.1. Д.3. Л.3.
- Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудке. — Ф.386. Оп.1. Д.13. Л.1.
- Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудке. — Ф.386. Оп.1. Д.19. Л.1.
- Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудке. — Ф.386. Оп.1. Д.24. Л.1
- Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудке. — Ф.386. Оп.1. Д.52. Лл.1,2
- Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудке. — Ф.386. Оп.1. Д.514. Л.10.
- Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудке. — Ф.663. Оп.1. Д.2. Л.3.
- Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудке. — Ф.663. Оп.1. Д.8. Л.14
- Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудке. — Ф. 663. Оп.1. Д.8. Л.18
- Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудке. — Ф.663. Оп.2. Д.328. Лл.188-189.
- Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудке. — Ф.800. Оп.2. Д.36. Л.145.
- Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудке. — Ф.894. Оп.1. Д.17. Лл.28, 29.
- Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудке. — Ф.894. Оп.1. Д.33. Л.13.
- Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудке. — Ф.2193. Оп.53. Д.2. Лл.137-138, 141.
- Кривуть, В. И. Молодёжные организации на территории Западной Беларуси (1929—1939 гг.) / В. И. Кривуть. — Минск : Белорус. наука, 2008. — 166 с.
- Лісейчыкаў, Д. В. Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720—1839 гг. / Д. В. Лісейчыкаў. — Мінск : «Медысонт», 2011. — 198 с. : іл.
- Локотко, А. И. Историко-культурные ландшафты Беларуси / А. И. Локотко. — Минск : Белорус. наука, 2006. — 470 с.: ил.
- Марцынкевіч, І. А. Станаўленне і развіццё сістэмы медыцынскай дапамогі інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны (1943—1956 гг.) / І. А. Марцынкевіч // Вестн. Полац. дзярж. ун-та. Сер A, Гум. навукі. — 2019. — № 9 — С. 79-84.
- Наваельня // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 218. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Наваельня // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 511. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Православная церковь на территории Гродненской области (1944—1991 гг.) : документы и материалы / сост. Н. А. Бекиш [и др.]; науч. ред.: С. В. Силова, А. С. Горный, прот. А. Велисейчик. — Гродно : Гродненская типография, 2020. — 190 с.: ил.}}
- Решетников, Д. Г. Туристско-экскурсионный потенциал малых исторических городов Гродненской области и его современное использование / Д. Г. Решетников // журнал Псков. гос. ун-та. — 2008. — № 6. — С. 121—131.
- Траццяк, С. Наваградчына ва ўмовах войн, рэвалюцый і інтэрвенцый (1917—1921 гг.) / С. Трацяк // Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы: (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы) / [рэдкалегія: А. А. Каваленя, А. К. Кулак (старшыні) і інш.]. — Мінск, 2010. — С. 234—245.
- Хіжняк, А. М. Тлумачальны запіс да задання «Генеральнага плану г.п. Наваельня Дзятлаўскага раёна» ад 10.04.2019 / А. М. Хіжняк. — Дзятлава, 2019. — 32 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Наваельня
Геаграфічныя звесткі па тэме Наваельня на OpenStreetMap- Городской поселок Новоельня . Народны гісторыка-краязнаўчы музей «Дзеці Ліхалецця» [Электронны рэсурс] — sites.google.com. Праверана 28 кастрычніка 2025.
