Перайсці да зместу

Навакуйбышаўск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Навакуйбышаўск
руск.: Новокуйбышевск
53°06′00″ пн. ш. 49°55′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Рэгіён Самарская вобласць
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1946
Горад з 1952
Вышыня цэнтра 90 м
Часавы пояс UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 110 374[1] чалавек (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 84635
Паштовы індэкс 4462**
Аўтамабільны код 63, 163

nvkb.ru
Паказаць/схаваць карты
Навакуйбышаўск (Расія)
Навакуйбышаўск
Навакуйбышаўск
Навакуйбышаўск (Самарская вобласць)
Навакуйбышаўск
Навакуйбышаўск

Навакуйбышаўск[2] (руск.: Новокуйбышевск) — горад (з 1952 года) у Расіі, гарадская акруга ў складзе Самарскай вобласці. Насельніцтва 111,0 тыс. чалавек (2008). Заснаваны ў 1946 годзе.

Размешчаны на левым беразе Волгі (за 6 км ад ракі), за 5 км ад чыгуначнай станцыі Куйбышаўскай чыгункі Навакуйбышаўская.

У горадзе развіта перапрацоўка нафты: ААТ «Куйбышаўнафтааргсінтэз», Навакуйбышаўскі нафтаперапрацоўчы завод), вытворчасць нафтахімічнай прадукцыі (Навакуйбышаўская нафтахімічная кампанія, Навакуйбышаўскі вопытны завод арганічнага сінтэзу), вытворчасць каталізатараў для нафтаперапрацоўкі і нафтахіміі (Навакуйбышаўскі завод каталізатараў), вытворчасць прадуктаў арганічнага сінтэзу (ТАА «Самарааргсінтэз»; ЗАТ «Нафтахімія» «Рэнова-Аргсінтэз»), будаўніцтва магістральных трубаправодаў, вытворчасць палімерных матэрыялаў і вырабаў, харчовая і лёгкая прамысловасць, а таксама вытворчасць электраэнергіі.

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0238-5 (т. 14). — карта Архангельскай вобласці