Навакуйбышэўск
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Навакуйбышэўск (руск.: Новокуйбышевск), горад (з 1952 года) у Расіі, гарадская акруга ў складзе Самарскай вобласці. Насельніцтва 111,0 тыс. чалавек (2008). Заснаваны ў 1946 годзе.
Размешчаны на левым беразе Волгі (у 6 км ад ракі), у 5 км ад чыгуначнай станцыі Куйбышэўскай чыгункі Навакуйбышэўская.
У горадзе развіта перапрацоўка нафты: ААТ «Куйбышэўнафтааргсінтэз», Навакуйбышэўскі нафтаперапрацоўчы завод), вытворчасць нафтахімічнай прадукцыі (Навакуйбышэўская нафтахімічная кампанія, Навакуйбышэўскі вопытны завод арганічнага сінтэзу), вытворчасць каталізатараў для нафтаперапрацоўкі і нафтахіміі (Навакуйбышэўскі завод каталізатараў), вытворчасць прадуктаў арганічнага сінтэзу (ТАА «Самарааргсінтэз»; ЗАТ «Нафтахімія» «Рэнова-Аргсінтэз»), будаўніцтва магістральных трубаправодаў, вытворчасць палімерных матэрыялаў і вырабаў, харчовая і лёгкая прамысловасць, а таксама вытворчасць электраэнергіі.