Навамаркавіцкі сельсавет
Навамаркавіцкі сельсавет | |
---|---|
руск.: Новомарковичский сельсовет | |
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Жлобінскі раён |
Уключае | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Новыя Маркавічы |
Дата ўтварэння | 1924 |
Насельніцтва (2019) | 691 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Навама́ркавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Новыя Маркавічы.
Утвораны ў канцы 1924 года ў складзе Стрэшынскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года ў складзе адноўленага Стрэшынскага раёна, з 17 снежня 1956 года ў складзе Жлобінскага раёна. 18 кастрычніка 1967 года скасаваны пасёлак Вітаў[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Навамаркавіцкага сельсавета 10 населеных пунктаў[2]. 1 красавіка 1983 года скасавана вёска Закараў[3], 13 лістапада 1987 года — вёска Кавалёўка[4]. 12 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кабанаўскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Атрубы, Вялікі Лес, Кабанаўка і Ляды)[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 632 чалавекі[6], з іх 89,9 % — беларусы, 7,6 % — рускія, 1,7 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (12 населеных пунктаў) — 691 чалавек[8].
У склад Навамаркавіцкага сельсавета ўваходзілі (у наш час не існыя): да 1962 года сядзіба Каменскай МТС, да 1966 года вёска Мікулічы, да 1967 года пасёлак Вітаў, да 1971 года вёска Белая Ветка, да 1986 года вёска Закараў, да 1987 года вёскі Кавалёўка і Калінаўка.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 кастрычніка 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 33 (1191).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 85. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 1 красавіка 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 13 (1747).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 лістапада 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 275 Об упразднении Кабановского сельсовета и об изменении границ Новомарковичского сельсовета Жлобинского района Гомельской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.