Наваорск
Выгляд
Пасёлак
Наваорск
|
Наваорск (руск.: Новоо́рск) — пасёлак (раней пасёлак гарадскога тыпу) у Арэнбургскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Наваорскага раёна і Наваорскага пассавета. Размешчаны на рацэ Вялікі Кумак (прыток Урала). Чыгуначная станцыя на лініі Орск — Карталы, за 288 км на ўсход ад Арэнбурга. Заснаваны ў 100-гадовы юбілей горада Орска, у 1835—1836 гадах, як казацкая станіца. З 1961 — рабочы пасёлак.
З чэрвеня 1962 года станцыя Наваорск пачала выкарыстоўвацца для будаўніцтва і эксплуатацыі Ірыклінскай ДРЭС: па ёй ажыццяўляліся пастаўкі абсталявання, а пасля — падвоз паліва.