Наваполацк
Горад
Наваполацк
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навапо́лацк[5] (трансліт.: Navapolack) — горад абласнога падпарадкавання ў Віцебскай вобласці Беларусі, на левым беразе ракі Дзвіна. За 12 км ад Полацка, 112 км ад Віцебска. Насельніцтва 102 288 чалавек (2017)[6].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1954 дзяржаўная камісія разглядала пытанне па выбары пляцоўкі для будаўніцтва ў Беларусі нафтаперапрацоўчага завода. Найбольш прыдатным месцам стаў раён Полацка, за 10—12 км ад старажытнага горада па цячэнні Дзвіны на беларускім участку нафтаправода «Дружба». У жніўні 1955 праектны інстытут «Ленгіпрагаз» пачаў пошукавыя работы на будучай пляцоўцы прамысловага вузла, а Віцебскі філіял інстытута «Белдзяржпраект» стаў працаваць над праектам стварэння новага горада. 7.6.1958 на лясістым беразе Дзвіны, непадалеку ад невялічкіх вёсачак Слабада і Новы Двор Полацкага раёна, разбіў палаткі першы атрад будаўнікоў.
22 кастрычніка 1959 года на тэрыторыі будаўніцтва Полацкага нафтаперапрацоўчага завода ўтвораны рабочы пасёлак Полацкі, у склад пасёлка ўключаны прамысловая пляцоўка Полацкага нафтаперапрацоўчага завода, пляцоўка вытворча-тэхнічнай базы будаўнічага трэста № 16 «Нафтабуд», размешчаныя на тэрыторыі Ветрынскага раёна, тэрыторыя жылога гарадка, а таксама вёскі Плаксы, Серадома і Слабада, пералічаныя са складу Экіманскага сельсавета Полацкага раёна[7]. Утвораны рабочы пасёлак быў перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Полацкага гарсавета.
У 1962 годзе быў пабудаваны Калінінскі мост, які звязаў два берагі Дзвіны.
14 снежня 1963 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР дае гораду сучасную назву і падпарадкаванне непасрэдна вобласці[8].
30 верасня 1964 года ў мяжу Наваполацка ўключаны вёскі Беланова, Меруголава, Новікава, Новы Двор, Паштары, Праварышча, Рулёўка і хутар Шапілаўка Фарынаўскага сельсавета Полацкага раёна[9], 17 красавіка 1968 года — вёска Шніткі Фарынаўскага сельсавета[10].
У 1966 годзе ў горадзе пачаў дзейнічаць філіял БПІ, а з 1974 года адкрыў свае дзверы ўжо новы інстытут у сістэме адукацыі — Наваполацкі політэхнічны інстытут. Першым рэктарам НПІ стаў Эрнст Міхайлавіч Бабенка, які ўжо ў 1993 годзе быў таксама першым рэктарам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта — адной з лепшых рэгіянальных вышэйшых навучальных устаноў вобласці і краіны.
У 1970-я гады ў Наваполацку пабудавалі заводы «Вымяральнік» (стратэгічны аб’ект, звязаны з абаронным і касмічным прамысловым комплексам) і бялкова-вітамінных канцэнтратаў. Горад дасягнуў піка свайго росту. Пачалося будаўніцтва раёнаў са шматпавярховай забудовай, а таксама сетцы сацыяльных аб’ектаў (кінатэатр «Мінск», комплекс пабудоў Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы і г.д).
28 красавіка 1978 года ў склад Наваполацка ўключаны вёскі Васілеўцы і Падкасцельцы Экіманскага сельсавета[11].
Геаграфічнае становішча
[правіць | правіць зыходнік]Наваполацк пабудаваны на раўніннай багнаватай мясцовасці з невысокімі грудамі, вышыня якіх не перавышае 5-10 м. Мясцовасць слаба зрэзана рачнымі далінамі. Рэльеф мясцовасці прадстаўляе сабой плоскую нізіну з дзярнова-падзолістай і супясчанай глебай. Глебы Наваполацка — дзярнова-падзолістыя, суглінкі, тарфяна-багнаватыя верхавога і нізіннага тыпу[12].
Месцазнаходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Адлегласць ад Наваполацка да буйных гарадоў (па аўтадарогах)[13][14] | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Рыга ~ 407 км Стакгольм ~ 1209 км Осла ~ 2301 км |
Пскоў ~ 281 км Санкт-Пецярбург ~ 595 км Талін ~ 657 км Хельсінкі ~ 742 км Мурманск ~ 1878 км |
Цвер ~ 579 км Волагда ~ 1095 км Архангельск ~ 1691 км |
|||||||
Даўгаўпілс ~ 186 км Берлін ~ 1278 км Капенгаген ~ 1704 км Лондан ~ 2342 км |
Масква ~ 631 км Омск ~ 3223 км Іркуцк ~ 5697 км Магадан ~ 9794 км Уладзівасток ~ 9810 км Хабараўск ~ 10020 км |
||||||||
Вільнюс ~ 258 км Гродна ~ 433 км Брэст ~ 583 км Варшава ~ 708 км Прага ~ 1383 км Парыж ~ 2290 км Рым ~ 2529 км Мадрыд ~ 3611 км |
Мінск ~ 235 км Магілёў ~ 256 км Гомель ~ 431 км Кіеў ~ 683 км Львоў ~ 847 км Варонеж ~ 953 км Адэса ~ 1149 км Севастопаль ~ 1636 км Краснадар ~ 1783 км Тэль-Авіў ~ 3956 км |
Данецк ~ 1420 км Уладзікаўказ ~ 2198 км Душанбэ ~ 4381 км Дэлі ~ 5984 км Пекін ~ 8005 км |
|||||||
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XX стагоддзе: 1970 — 40,1 тыс. чал.[15]; 1995 — 96,1 тыс. чал.[15]
- XXI стагоддзе: 2004 год — 101,3 тыс. чал.; 2006 год — 100,8 тыс. чал.; 2008 год — 100,8 тыс. чал.; 2009 год — 101,0 тыс. чал.; 2009 год — 98 138 чал. (перапіс)[4]; 2016 год — 102 394 чал.[16]; 2017 год — 102 288 чал.[6]
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе існуе шырокая сфера абслугоўвання і камунальнай гаспадаркі. Дзяржаўнае вытворчае аб’яднанне бытавога абслугоўвання насельніцтва мае ў сваім складзе Дом быту, розныя атэлье, бюро бытавых паслуг, майстэрні, цырульні, хімчыстку, лазні і пральні. Шырокая сетка прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання. Буйнейшым гандлёвым прадпрыемствам горада з’яўляецца ДГП «Базіс».
Значны ўклад у эканоміку горада ўносяць прадпрыемсты недзяржаўных форм уласнасці. Прадпрымальніцкі сектар у Наваполацку ў адпаведнасці з другімі рэгіёнамі вобласці развіты дастаткова. На тэрыторыі горада працуе 275 прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу. Напрамкі іх дзейнасці разнабаковыя: прамысловасць, будаўніцтва, оптавы і рознічны гандаль, грамадскае харчаванне, аказанне паслуг насельніцтву.
12 лістапада 1958 года ў адным з першых інтэрнатаў пасёлка Полацкі была ўведзена ў строй дзеячых ручная тэлефонная станцыя на 100 нумароў і радыёвузел магутнасцю 0,6 кілавата. 30 студзеня 1967 года загадам начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення № 10 арганізаваны Наваполацкі гарадскі вузел сувязі на поўным гаспадарчым разліку. У складзе аддзяленняў сувязі былі тэлефаністкі і манцёры ГТС, аператары паштовай сувязі і аператары тэлеграфна-тэлефоннай сувязі, паштальёны па дастаўцы друку[17].
Прадпрыемствы нафтахімічнай і хімічнай (ААТ Нафтан, Палімір), будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці. Гасцініцы «Нафтан», «Беларусь», «Дружба», «Спартыўная». Дамы паляўнічага ТАА «Аўтаімпарт» і «Еўрапарк». Наваполацкая ЦЭЦ
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Культура
[правіць | правіць зыходнік]Музей гісторыі і культуры горада Наваполацка. Цэнтр нацыянальнай культуры і рамёстваў.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Першай у Наваполацку ў 1959 г. была адкрыта СШ № 1, якая называлася СШ № 10 г. Полацка. У 1963 г. пачала работу СШ № 2, у 1966 г. — СШ № 3, у 1969 г. — СШ № 4.
На сённяшні дзень у горадзе працуюць 13 сярэдніх школ, 2 базавыя, пачатковая, 2 вячэрнія школы, ліцэй, гімназія, каледж. Працуе 31 дзіцячы сад.
Сярэднія адукацыйныя школы горада працуюць у розных мэтавых кірунках:
- СШ № 1 — з архітэктурна-мастацкім ухілам;
- на базе СШ № 2 працуе ваенна-патрыятычны клуб «Разведчыкі воінскай славы» (раней ён называўся «Чырвоныя следапыты»), створаны абсерваторыя і планетарый;
- СШ № 3 — з музыкальна-харавым ухілам;
- СШ № 4 — з кадэцкіми фізіка-матэматычными класамі, якія рыхтуюць вучняў для паступлення ў Ваенную Акадэмію Рэспублікі Беларусь;
- СШ № 5 працуе па этнаграфічнай праграме;
- СШ № 6 (з 1 верасня 1992 г. Наваполацкая гімназія, зараз гімназія № 1);
- СШ № 7- з харэаграфічным ухілам;
- СШ № 9 — з паглыбленым вывучэннем замежных моў; (Зараз гімназія № 2)
- СШ № 10 З 1993 г. у школе адкрыты Наваполацкі ліцэй, які рыхтуе вучняў да паступлення ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт;
- СШ № 12 — з экалагічным ухілам.
У горадзе адкрыты Наваполацкі дзяржаўны політэхнічны тэхнікум, Наваполацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 28 нафтавікоў, Наваполацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 89 будаўнікоў, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, музычны каледж.
Дзейнічае шэраг пазашкольных устаноў — дзіцячы юнацкі спартыўны клуб, Палац дзяцей і моладзі.
Медыцына
[правіць | правіць зыходнік]У Наваполацку працуе цэнтральная гарадская бальніца, якая ўключае ў сябе: гарадскую бальніцу, гарадскую паліклініку № 1, гарадскую паліклініку № 4, дзіцячую паліклініку, гарадскую стаматалагічную паліклініку, скурна-венералагічны дыспансер, гарадскі процітуберкулёзны дыспансер, псіханеўралагічны дыспансер, станцыю хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі, гарадскую станцыю пералівання крыві, гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі[19]. ААТ «Нафтан» уключае ў сябе медыцынскую службу нафтаперапрацоўчага завода і паліклініку завода «Палімір»,
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса
- Царква ў гонар Ражства Іаана Прадцечы
- Царква ў гонар абраза Божай Маці «Неспадзяваная Радасць»
У Наваполацку налічваецца 9 помнікаў.
- Курган працоўнай славы знаходзіцца ў прамзоне насупраць аўтапарка № 6.
- Мемарыяльны комплекс «Першая палатка» ўстаноўлены на вуліцы Маладзёжнай — на месцы пачатку будаўніцтва горада[20].
- Помнік-гарэльеф, прысвечаны Алегу Ктатораву — першаму дырэктару НПЗ. Устаноўлены ў 1993 годзе на вуліцы, якая носіць яго імя. Скульптар Л. Аганаў.
- Помнік воінам, якія загінулі пры вызваленні вёскі Траецкае і ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. Знаходзіцца на тэрыторыі ААТ «Нафтан», устаноўлены ў 1979 годзе. Аўтар А. Захараў.
- Помнік партызанскаму атраду «Смерць фашызму» ўстаноўлены ў 1984 годзе прамзоне, каля завода ЖБВ. Аўтары Л. Аганаў, А. Селіванаў.
- Мемарыяльны знак на месцы гібелі савецкіх лётчыкаў у 1944 годзе ўстаноўлены па дарозе да прадпрыемства ААТ «Палімір» у 1974 годзе.
- Помнік Л. П. Касцецкай, падпольшчыцы, ураджэнцы Полацка ўстаноўлены ў 1970 годзе ля СШ № 3. Скульптар А. Дупін.
- Помнік на брацкай магіле 20 воінаў-вызваліцеляў 219-га гвардзейскага стралковага палка па вуліцы Паркавай. Аўтар — архітэктар М. Царык.
- У 2002 годзе ў раёне гасцініцы «Нафтан» пастаўлены помнік воінам-інтэрнацыяналістам. Аўтар Л. Аганаў.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Дзмітрый Львовіч Аганаў (нар. 1976) — беларускі скульптар.
- Аляксандр Аляксандравіч Агароднікаў (нар. 1991) — беларускі гісторык.
- Кацярына Віктараўна Андрэйчык (нар. 1987) — беларускі навуковец.
- Уладзімір Арлоў
- Сяргей Астапчук
- Навум Гальпяровіч
- Вадзім Дзевятоўскі
- Андрэй Касціцын
- Сяргей Алегавіч Касціцын
- Алена Саннікава
- Сяржук Сокалаў-Воюш
- Віктар Іванавіч Яронька
- Ігар Вячаслававіч Астапковіч
- Дзяніс Мікалаевіч Карась (нар. 1978) — беларускі палітык.
- Святлана Міхайлаўна Лясовіч (нар. 1979) — беларускі філолаг, мовазнавец, педагог.
- Васіль Храмцоў (1965—2011) — палітычны актывіст[22]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Вуліца Маладзёжная
- Гарады Віцебскай вобласці
- Гарады Беларусі
- Спіс вуліц Наваполацка
- Новополоцк сегодня
- Вестник Нафтана
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» Архівавана 4 сакавіка 2016. (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ а б Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 22 кастрычніка 1959 г. Аб утварэнні на тэрыторыі Ветрынскага і Полацкага раёнаў Віцебскай вобласці рабочага пасёлка Полацкі // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб пераўтварэнні рабочага пасёлка Полацкі ў горад і прысваенні яму назвы Новаполацк ад 14 снежня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 37 (1037).
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні некаторых населеных пунктаў Полацкага раёна Віцебскай вобласці ў мяжу горада Новаполацка ад 30 верасня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 29 (1069).
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні вёскі Шніткі ў мяжу горада Наваполацка ад 17 красавіка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 12 (1206).
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 1958—IX Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Наваполацка вёсак Васілеўцы і Падкасцельцы Экіманскага сельсавета Полацкага раёна Віцебскай вобласці ад 28 красавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 13 (1567).
- ↑ Мядзведзеў, А.І. Наваполацк / А.І. Мядзведзеў // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І.П. Шамякін [і інш.]. – Мн., 1984. – Т. 3. - С. 444.
- ↑ Разлік адлегласцяў паміж гарадамі . транспартная кампанія «КСВ 911». Праверана 21 жніўня 2021.
- ↑ Карты Google
- ↑ а б Беларусь 1995.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Рыжкова, Н. Успех - в новых технологиях и инвестициях / Н. Рыжкова // Віцебскі рабочы. - 2010. - 9 дек. - С. 10. Об итогах и перспективах социально-экономического развития г. Новополоцка, рассмотренных на заседании горисполкома
- ↑ (руск.) Букотина-Исупова, Е. Н.. «Бастылія» адзначыла Дзень універсітэта . ПДУ (23 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2016. Праверана 10 ліпеня 2016.
- ↑ Готовы прийти на помощь : [здравоохранение г. Новополоцка] // Новая газета (Наваполацк). – 2003. – 9 верас. - С. 6.
- ↑ Помнікі гісторыі горада Наваполацка // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Полацка / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2002. – С. 842.
- ↑ http://www.kurskadmin.ru/node/911
- ↑ На Полаччыне разьвіталіся з Васілём Храмцовым https://www.svaboda.org/a/24232253.html
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Наваполацк // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 511—512. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Вялічка, У. Наваполацкі ўзлёт / У. Вялічка // Беларуская думка. — 2007. — № 4. — С. 28—44.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Наваполацк
- Геаграфічныя звесткі па тэме Наваполацк на OpenStreetMap
- ПРЫДЗВІНСКІ КРАЙ — Наваполацк Архівавана 4 студзеня 2012.
- Надвор’е ў горадзе Наваполацк