Навасвержанскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Навасвержанскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Стаўбцоўскі раён
Уключае 2 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Новы Свержань
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 3 365
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Навасве́ржанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Новы Свержань. Самы малы па плошчы сельсавет Стаўбцоўскага раёна (4721 га).

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Новы Свержань. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 4 студзеня 1964 года да сельсавета далучана частка скасаванага Ператоцкага сельсавета. 23 снежня 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Стары Свержань[1]. 30 кастрычніка 2009 года ў склад Залужскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты: аграгарадок Стары Свержань, вёскі Дразды, Ператокі[2], цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новы Сержань.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (5 населеных пунктаў) — 3365 чалавек[3], з іх 88,1 % — беларусы, 6,1 % — рускія, 4,3 % — палякі[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.