Навасельскі сельсавет (Талачынскі раён)
Навасельскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Талачынскі раён |
Уключаў | 32 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Новае Сяло |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 18 сакавіка 1963 |
Дата скасавання |
29 снежня 1961, 7 чэрвеня 1966 |
Навасе́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Новае Сяло.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Талачынскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Талачынскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 29 снежня 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Еўлахоўскага (4 населеныя пункты: Канапельчыцы, Катужына, Лісоўшчына і Слабодка) і Плоскаўскага (9 населеных пунктаў: Бяздзелічы, Мяшкова, Навасёлкі, Новае Сяло, Разаны, Сельцы, Сухачэва, Сухачэва (Бук) і Чарнаручча) сельсаветаў[1].
18 сакавіка 1963 года цэнтр Плоскаўскага сельсавета перанесены ў вёску Новае Сяло, а сельсавет перайменаваны ў Навасельскі[2]. 7 чэрвеня 1966 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Валосаўскага (16 населеных пунктаў: Бутары, Валосава, Дубровіна, Лесіна, Мяшкова, Навасёлкі, Новае Сяло, Разаны, Раздольная, Рафалова, Сельцы, Стуканы, Сухачэва, Сухачэва-Бук, Харлінцы і Чарнаручча) і Плоскаўскага (16 населеных пунктаў: Валькі, Вялікія Барсучыны, Вялікія Козкі, Габрылёва, Дунавік, Ельнік, Калюгі, Клянкі, Латышова, Малыя Барсучыны, Плоскае, Прылессе, Пячонаўка, Сакалянка, Сані і Хмялёўка) сельсаветаў[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.