Навасільскі раён
Выгляд
| Навасільскі раён | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| руск.: Новосильский район | |||||
| | |||||
|
|||||
| Краіна |
|
||||
| Статус | раён | ||||
| Уваходзіць у | Арлоўскую вобласць | ||||
| Адміністрацыйны цэнтр | Навасіль | ||||
| Дата ўтварэння | 30 ліпеня 1928 | ||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Плошча |
|
||||
|
|
|||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Навасі́льскі раён (руск.: Новосильский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Арлоўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Навасіль.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Навасільскі раён мяжуе з Карсакаўскім, Новадзеравенькаўскім, Вярхоўскім, Залегашчанскім і Мцэнскім раёнамі. Плошча раёна складае 778,3 км².
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Навасільскі раён быў утвораны 30 ліпеня 1928 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР. У 1963 годзе раён быў скасаваны, але 12 студзеня 1965 года зноў адноўлены.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Раён валодае значнай культурнай спадчынай. Маецца Свята-Духавы мужчынскі манастыр у сяле Задушнае. Упершыню ён быў згаданы ў 1619 годзе, хоць існаваў яшчэ з XVI стагоддзя. З 2004 года на тэрыторыі сяла зарэгістраваная праваслаўная суполка Свята-Духава храма.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Навасільскі раён- Сайт раённай адміністрацыі (руск.)