Перайсці да зместу

Наваўфімская вуліца (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наваўфімская вуліца
Мінск
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск

Наваўфімская вуліца — вуліца ў Кастрычніцкім раёне Мінска. Названа ў гонар горада Уфа. Пасля зносу сядзібнай забудовы ў другой палове ХХ ст пад шматпавярховыя жылыя дамы вуліца фактычна раздзялілся на 2 часткі, адна з якіх знаходзіцца ў глыбіні Чкалаўскага мікрараёна, а другая ў раёне прыватнага сектара паміж Магілёўскай вуліцай палатном чыгункі побач са станцыяй Інстытут Культуры.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • У 1976-77 г. на вуліцы была пабудавана аўтабаза Мінскага абласнога савета па турызму і экскурсіям, адрасам якой быў дом 65, у 1985 г. гэты будынак знеслі[1].