Нава Кахоўка
| Горад | |||||
| Нава Кахоўка | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Нова Каховка | |||||
|
|||||
| 46°45′04″ пн. ш. 33°31′38″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Херсонская вобласць | ||||
| Раён | Кахоўскі раён | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 28 лютага 1952 | ||||
| Першая згадка | 1952 | ||||
| Плошча | 22,7 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 16 м | ||||
| Водныя аб’екты | Дняпро | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 20000 чалавек (2024) | ||||
| Шчыльнасць | 211 чал./км² | ||||
| Афіцыйная мова | украінская | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-5549 | ||||
| Паштовы індэкс | 74900 | ||||
| Аўтамабільны код | BT | ||||
| novakahovka.com.ua (укр.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Нава Кахоўка[1] (укр.: Нова́ Кахо́вка) — горад абласнога значэння ў Херсонскай вобласці Украіны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны 28 лютага 1952 года на левым беразе Дняпра на месцы сяла Ключавое трохі ніжэй па цячэнні за горад Кахоўка. Будаваўся адначасова з Кахоўскай гідраэлектрастанцыяй як пасёлак будаўнікоў, жыхары ад пачатку называлі паселішча «Новая Кахоўка». 18 кастрычніка 1955 года запушчана ў эксплуатацыю горадаўтваральная Кахоўская ГЭС. З таго часу працуе Новакахоўскі электрамашынабудаўнічы завод «Піўдзеньэлектрамаш». У 1960 годзе заснавана прадпрыемства «Укргідрамех», якое выпускае металаканструкцыі для электрастанцый. 2 лютага 1966 года адкрыты прыборабудаўнічы завод «Сокал», вакол якога пасля разросся аднайменны раён горада.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе ёсць чыгуначная станцыя «Электрамаш» на лініі Херсон — Мелітопаль.
У горадзе працуе дзве бальніцы і паліклініка, псіхіятрычны дыспансер, адна камунальная і некалькі прыватных стаматалагічных клінік, прыватны медыцынскі цэнтр, два дзіцячых санаторыя, 20 агульнаадукацыйных школ, у тым ліку гімназія, прафесійна-тэхнічныя вучылішчы, тэхніка-эканамічны ліцэй, прыватная школа. Таксама ёсць політэхнічны інстытут, філіял Міжнароднага ўніверсітэта развіцця чалавека «Украіна», агратэхнічны каледж, прыборабудаўнічы тэхнікум, політэхнічны каледж.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Васільевіч Бябешка (нар. 1968) — украінскі гандбаліст, трэнер.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
