Навукова-даследчы цэнтр праблем рэсурсазберажэння НАН Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Навукова-даследчы цэнтр праблем рэсурсазберажэння НАН Беларусі — былая навуковая арганізацыя ў складзе Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны ў 1990 годзе ў Гродне як Аддзел праблем рэсурсазберажэння АН БССР. Пастановай Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 21.06.2001 г. № 77 Аддзел праблем рэсурсазберажэння перайменаваны ў Дзяржаўную навуковую ўстанову «Навукова-даследчы цэнтр праблем рэсурсазберажэння Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

Ад 2002 да 2006 — у складзе Гродзенскага філіяла НАН Беларусі.

Пастановамі Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 31.01.2012 г. № 12 і ад 31.08.2012 г. № 339 Дзяржаўная навуковая ўстанова «Навукова-даследчы цэнтр праблем рэсурсазберажэння Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» пераўтворана ў Гродзенскі філіял Дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Расфарміраваны ў 2020[1].

Напрамкі навуковай дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

Навукова-даследчы цэнтр праблем рэсурсазберажэння Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі выконваў навукова-даследчыя, доследна-канструктарскія работы і ажыццяўляў інавацыйную дзейнасць згодна з прыярытэтнымі напрамкамі, устаноўленымі для яго Пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 21.08.2006 № 418:

  • Фундаментальныя і прыкладныя навуковыя даследаванні:
    • «Механіка машын, забеспячэнне надзейнасці і бяспекі тэхнічных сістэм, павышэнне канкурэнтаздольнасці прадукцыі машынабудавання» — міжфазныя ўзаемадзеянні ў гетэрагенных асяроддзях на мікра- і нанаўзроўнях, новыя функцыянальныя матэрыялы
    • «Фізічныя, хімічныя, біялагічныя і генетычныя метады і тэхналогіі атрымання новых рэчываў, матэрыялаў, мадыфікаваных біялагічных форм, нанаматэрыялы і нанатэхналогіі» — біямеханіка і дыягностыка біямеханічных сістэм
    • «Распрацоўка новых лячэбных, дыягнастычных, прафілактычных і рэабілітацыйных тэхналогій, прыбораў і вырабаў медыцынскага прызначэння, лекавых і імунабіялагічных прэпаратаў, клеткавых і малекулярнабіялагічных тэхналогій» — рэсурсазберагальныя тэхналогіі ў працэсах вытворчасці матэрыялаў і вырабаў
  • Навукова-тэхнічная дзейнасць:
    • «Рэсурсазберагальныя і энергаэфектыўныя тэхналогіі вытворчасці канкурэнтаздольнай прадукцыі» — навукова-тэхнічнае суправаджэнне стварэння і рэалізацыі новых навукаёмістых рэсурсазберагальных вытворчасцей у прамысловасці Гродзенскай вобласці.

Структура ў 2020 годзе[правіць | правіць зыходнік]

  • Лабараторыя «Фізіка и механіка гетэрагенных асяроддзяў і паверхняў»
  • Лабараторыя «Аўтаматызаваныя прылады і сістэмы экалагічнага кантролюякасці навакольнага і тэхналагічнага асяроддзя».
  • Эксперыментальная доследная база

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]