Навукова-даследчы інстытут прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Установа Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта "Навукова-даследчы інстытут прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі" (НДІ ППМІ БДУ)
Тып навукова-даследчая ўстанова
Заснаванне 2000
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск
Сайт apmi.bsu.by

Навукова-даследчы інстытут прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі створаны з мэтай развіцця актуальных навуковых накірункаў прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, выконвае навукова-даследчыя і вопытна-канструктарскія працы, здзяйсняе падрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі навукова-педагагічных кадраў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1988—2000 гадах у Беларускім дзяржаўным універсітэце дзейнічала навукова-даследчая лабараторыя статыстычнага аналізу і мадэляванні (НІЛ СТАМ). Загадчыцай лабараторыі да 1994 года з’яўлялася М. Д. Сцяпанава. У 1995 году загадчыкам стаў В. А. Галінскі. Навуковым кіраўніком НІЛ СТАМ на працягу ўсяго часу яе існавання быў Ю. С. Харын. У 2000 г. па Пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь на базе НІЛ СТАМ быў створаны Нацыянальны навукова-даследчы цэнтр прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі (ННДЦ ППМІ). У 2008 г. Цэнтр быў ператвораны ў Навукова-даследчы інстытут прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі (НДІ ППМІ).

Міжнародная назва інстытута: Research Institute for for Applied Problems of Mathematics and Informatics of Belarusian State University (APMI BSU).

Адрас: праспект Незалежнасці, 4-702, Мінск, 220030, Беларусь.

Дырэктар НДІ ППМІ БДУ — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі Юрый Сямёнавіч Харын.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  1. НДЛ статыстычнага аналізу і мадэлявання (СТАМ)
  2. НДЛ матэматычных метадаў аховы інфармацыі (ММАІ)
  3. НДЛ праблем бяспекі інфармацыйных тэхналогій
  4. НДЛ прыкладной інфарматыкі (ПІ), у тым ліку сектар камп’ютарнага аналізу дадзеных
  5. НДЛ мадэлявання фізічных працэсаў
  6. НДЛ метадаў аналізу і сінтэзу дынамічных сістэм
  7. Выпрабавальная лабараторыя

Асноўныя напрамкі дзейнасці НДІ ППМІ БДУ[правіць | правіць зыходнік]

  • Навуковыя даследаванні ў вобласці аховы інфармацыі;
  • правядзенне прац па экспертызе і сертыфікацыі сродкаў крыптаграфічнай аховы інфармацыі, якія выкарыстоўваюцца у Рэспубліцы Беларусь;
  • правядзенне прыкладных і фундаментальных даследаванняў у вобласці матэматычнага мадэлявання і аналізу дадзеных, прагназаванні і аўтаматызацыі прыняцця аптымальных рашэнняў у розных галінах навукі і народнай гаспадаркі;
  • правядзенне навуковых даследаванняў і распрацоўка праграмнага забеспячэння ў вобласці тэарэтычнай і прыкладной інфарматыкі;
  • правядзенне фундаментальных даследаванняў у вобласці матэматычнага мадэлявання фізічных працэсаў.

Найважнейшыя дасягненні НДІ ППМІ БДУ[правіць | правіць зыходнік]

  • У галіне фундаментальных даследаванняў:
  1. распрацаваны асновы тэорыі рабастнага (устойлівага) статыстычнага аналізу дадзеных, якая дазволіла вырашыць новыя прыкладныя задачы ў тэхніцы, медыцыне, эканоміцы і іншых галінах.
  • У галіне прыкладных навуковых даследаванняў:
  1. распрацаваны праекты нацыянальных стандартаў і кіруючыя дакументы ў галіне крыптаграфічнай аховы інфармацыі;
  2. распрацаваны і ўкаранёныя праграмныя комплексы для даследавання, экспертызы і сертыфікацыі сродкаў аховы інфармацыі.
  • У галіне інавацыйнай дзейнасці:
  1. у выпрабавальнай лабараторыі Інстытута праведзены экспертыза і сертыфікацыйныя выпрабаванні звыш 30 праграмных сродкаў крыптаграфічнай аховы інфармацыі, у тым ліку СКАІ, якія выкарыстоўваюцца для абароны аплатнай сістэмы Рэспублікі Беларусь;
  2. распрацавана сістэма статыстычнага праграмнага забеспячэння.

У склад сістэмы ўваходзяць 9 пакетаў прыкладных праграм, якія ўкаранёныя ў 51 арганізацыі Рэспублікі Беларусь і краін СНД, у Германіі і Карэі.

Навуковыя школы[правіць | правіць зыходнік]

У НДІ ППМІ БДУ актыўна дзейнічае навуковая школа «Матэматычнае мадэляванне складаных сістэм, працэсаў аховы інфармацыі і камп’ютарнага аналізу дадзеных».

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Криптология: учебник / Ю. С. Харин [и др.]. — Минск: БГУ, 2013. − 511 с. — (Классическое университетское издание).
  • Kharin Yu. Robustness in Statistical Forecasting. — Heidelberg/New York/ Dordrecht/ London: Springer, 2013. 356P. (ISBN 978-3-319-00839-4; DOI 10.1007/978-3-319-00840-0)
  • Словарь основных терминов по криптологии / сост.: Ю. С. Харин [и др.]. — Минск:, БГУ,2013. — 66 с.
  • Харин Ю. С. Теория вероятностей, математическая и прикладная статистика: учебник / Ю. С. Харин, Н. М. Зуев, Е. Е. Жук. — Минск: БГУ, 2011. — 463 с. — (Классическое университетское издание).
  • Харин Ю. С. Оптимальность и робастность в статистическом прогнозировании. — Мн.: 2008. — 263с.
  • Agievich S. V. On the representation of bent functions by bent rectangles.- Probabilistic Methods in Discrete Mathematics: Proceedings of the Fifth International Petrozavodsk Conference (Petrozavodsk, June 1-6, 2000). Utrecht, Boston: VSP, 2002, P. 121—135.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]