Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем БДУ
Выгляд
| Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем БДУ | |
|---|---|
| Тып | навукова-даследчы інстытут[d] |
| Матчына кампанія | БДУ |
Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта быў арганізаваны на базе даследчых груп пры кафедрах хімічнага факультэта БДУ ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР ад 22 лістапада 1977 г. № 371[1] і пачаў функцыянаваць з 1 сакавіка 1978 года.
Пасля дзяржаўнай перарэгістрацыі ў канцы 1999 года інстытут называецца — Установа Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта «Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем» (НДІ ФХП БДУ).
Асноўныя задачы
[правіць | правіць зыходнік]- арганізацыя і правядзенне навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і тэхналагічных работ па найбольш актуальных праблемах хімічных і сумежных навук, а таксама ажыццяўленне навукова-інавацыйнай дзейнасці ў галіне хіміі і хімічнай тэхналогіі;
- падрыхтоўка сумесна з навучальнымі падпадзяленнямі БДУ высокакваліфікаваных спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па хімічных спецыяльнасцях, падрыхтоўка навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі (кандыдатаў і дактароў навук) для навукова-тэхнічнага комплексу і народнай гаспадаркі рэспублікі.
Напрамкі навуковых даследаванняў на 2016—2020 гады
[правіць | правіць зыходнік]- Энергетыка
- Хімічны сінтэз і прадукты
- Біялагічныя сістэмы і тэхналогіі
- Медыцына і фармацыя
- Электроніка і фатоніка
- Шматфункцыянальныя матэрыялы і тэхналогіі
- Аграпрамысловы комплекс і харчовая бяспека
- Экалогія і прыродакарыстанне
- Грамадства і эканоміка
- Міждысцыплінарныя даследаванні
Напрамкі навукова-тэхнічнай дзейнасці на 2016—2020 гады
[правіць | правіць зыходнік]- Энергетыка і энергаэфектыўнасць, атамная энергетыка
- Аграпрамысловыя тэхналогіі і вытворчасць
- Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі і вытворчасць
- Медыцына, фармацыя, медыцынская тэхніка
- Хімічныя тэхналогіі, нафтахімія
- Бія- і нанаіндустрыі
Навуковыя падраздзяленні
[правіць | правіць зыходнік]- Лабараторыя паліваў, масел і кармоў
- Лабараторыя нанахіміі
- Лабараторыя хіміі тонкіх плёнак
- Лабараторыя хіміі кандэнсаваных асяроддзяў
- Лабараторыя раствораў цэлюлозы і прадуктаў іх перапрацоўкі
- Лабараторыя біяхіміі лекавых прэпаратаў
- Лабараторыя фізіка-хімічных метадаў даследавання
- Лабараторыя вогнетушыльных матэрыялаў
- Лабараторыя неарганічных сарбентаў і антыкаразійных пакрыццяў
- Галіновая лабараторыя фармацэўтычнай хіміі
- Лабараторыя хіміі поліцукрыдаў
- Лабараторыя каталізу полімерызацыйных працэсаў
- Лабараторыя хіміі свабоднарадыкальных працэсаў
- Навукова-інавацыйны аддзел
- Цэнтр калектыўнага карыстання ўнікальным навуковым абсталяваннем
- Орган па сертыфікацыі паліваў і хімічнай прадукцыі
Навукова-тэхнічныя распрацоўкі
[правіць | правіць зыходнік]- Функцыянальныя пакрыцці з металаў і сплаваў
- Энергетыка, транспарт
- Антыкаразійная абарона
- Фільтруючыя матэрыялы і сарбенты для ачысткі вады
- Фармацэўтычныя субстанцыі і лекавыя сродкі
- Сродкі медыцынскага прызначэння
- Вогнетушашчыя саставы, вогнеўстойлівыя матэрыялы
- Сродкі для крыміналістычнай экспертызы
- Хімічныя тэхналогіі
- Сельская гаспадарка
- Прадукты харчавання
Дырэктары
[правіць | правіць зыходнік]- Фёдар Мікалаевіч Капуцкі (1978—1979)
- Вадзім Васілевіч Свірыдаў (1979—1993)
- Сяргей Кімавіч Рахманаў (1993—1997)
- Алег Анатольевіч Івашкевіч (1997—2009)
- Таццяна Васільеўна Гаеўская (2009—2022)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Постановление № 371 Совета Министров БССР «Об организации Научно-исследовательского института физико-химических проблем Белорусского государственного университета имени В. И. Ленина Министерства высшего и среднего специального образования БССР»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2024. Праверана 3 чэрвеня 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт НДІ фізіка-хімічных праблем БДУ Архівавана 5 ліпеня 2018.