Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах
Выгляд
| Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах | |
|---|---|
| | |
| Міжнародная назва | Scientific and Practical Center of the National Academy of Sciences of Belarus on Bioresources |
| Дата заснавання | 1922 |
| Рэарганізавана | 2007 |
| Тып | дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне |
| Генеральны дырэктар | Аляксандр Іванавіч Чайкоўскі |
| Метро | Акадэмія навук |
| Юрыдычны адрас |
|
| Сайт | biobel.by |
Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах — дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- 1922 — заалагічная падсекцыя Інстытута беларускай культуры
- 1928 — кафедра заалогіі і заалагічны музей Беларускай акадэміі навук
- 1932 — Інстытут біялогіі Беларускай акадэміі навук
- 1958 — Аддзел заалогіі і паразіталогіі Акадэміі навук БССР
- 1980 — Інстытут заалогіі Акадэміі навук БССР[1]
- 1991 — Інстытут заалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- 2007 — Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах
Асноўныя кірункі даследаванняў
[правіць | правіць зыходнік]- вывучэнне механізмаў фарміравання біялагічнай разнастайнасці жывёльнага свету ва ўмовах нарастання антрапагеннай нагрузкі на прыродныя комплексы;
- распрацоўка прынцыпаў і метадаў вядзення экалагічнага маніторынгу;
- навуковае абгрунтаванне развіцця і расшырэння сеткі ахоўных прыродных тэрыторый;
- вядзенне Чырвонай кнігі рэдкіх і знікаючых відаў жывёл
Вынікі даследаванняў
[правіць | правіць зыходнік]Распрацаваны метадычныя асновы, прынцыпы складання і прагноз стану і дынамікі жывёльнага свету, канцэпцыя для планавання рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў найбольш значных відаў і груп паляўнічай фауны, рыбных запасаў вялікіх азёр Беларусі і ахове рэдкіх і знікаючых відаў рыб, рэканструкцыя фауны і акліматызацыя гідрабіёнтаў у падагрэтых водах энергетычных аб’ектаў, меры па барацьбе з узбуджальнікамі паразітозаў і пераносчыкамі каранцінных і асабліва небяспечных захворванняў на тэрыторыі Беларусі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Юрыдычныя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Інстытут лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Структурныя адзінкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сектар запаведнай справы
- Сектар міжнароднага супрацоўніцтва і суправаджэння прыродаахоўных канвенцый
- Сектар маніторынгу і кадастру жывёльнага свету
- Сектар экалагічнай ацэнкі пераўтварэнняў навакольнага асяроддзя
- Лабараторыя малекулярнай заалогіі
- Лабараторыя іхтыялогіі
- Лабараторыя папуляцыйнай экалогіі наземных пазваночных і кіравання біярэсурсамі
- Лабараторыя гідрабіялогіі
- Лабараторыя інструментальнай дыягностыкі прыродных сістэм і аб’ектаў
- Лабараторыя паразіталогіі
- Лабараторыя арніталогіі
- Лабараторыя наземных безпазваночных жывёл
- Цэнтр па інвазіўных відах
- Цэнтр даследаванняў прыроднай біяразнастайнасці
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Постановление № 275 Совета Министров БССР «О преобразовании Отдела зоологии и паразитологии Академии наук БССР в Институт зоологии Академии наук БССР»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2024. Праверана 3 чэрвеня 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытут заалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 268. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).