Навукова-тэхнічная рэвалюцыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Навукова-тэхнічная рэвалюцыя (НТР) — карэннае якаснае пераўтварэнне прадукцыйных сіл, якасны скачок у структуры і дынаміцы развіцця прадукцыйных сіл.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Неалітычная рэвалюцыя[правіць | правіць зыходнік]

Неалітычная рэвалюцыя — пераход чалавечых абшчын ад прымітыўнай эканомікі паляўнічых і збіральнікаў да сельскай гаспадаркі, заснаванай на земляробстве і/або жывёлагадоўлі. Па дадзеных археалогіі, прыручэнне жывёл і раслін адбывалася ў розны час незалежна ў 7-8 рэгіёнах. Самым раннім цэнтрам неалітычнай рэвалюцыі лічыцца Блізкі Усход, дзе прыручэнне пачалося не пазней, чым 10 тыс. гадоў таму.

Індустрыяльная рэвалюцыя[правіць | правіць зыходнік]

Індустрыяльная (прамысловая) рэвалюцыя (прамысловы пераварот, Вялікая індустрыяльная рэвалюцыя) — пераход ад ручной працы да машыннай, ад мануфактуры да фабрыкі; пераход ад пераважна аграрнай эканомікі да індустрыяльнай вытворчасці, у выніку якога адбываецца трансфармацыя аграрнага грамадства ў індустрыяльнае. Прамысловы пераварот адбываўся ў розных краінах не адначасова, але ў цэлым можна лічыць, што перыяд, калі адбываліся гэтыя змены, пачынаўся ад другой паловы XVIII стагоддзя і працягваўся на працягу XIX стагоддзя. Характэрнай рысай прамысловай рэвалюцыі з’яўляецца імклівы рост прадукцыйных сіл на базе буйной машыннай індустрыі і зацвярджэнне капіталізму ў якасці пануючай сусветнай сістэмы гаспадаркі.

Прамысловая рэвалюцыя звязана не проста з пачаткам масавага прымянення машын, але і з змяненнем усёй структуры грамадства. Яна суправаджалася рэзкім павышэннем прадукцыйнасці працы, хуткай урбанізацыяй, пачаткам хуткага эканамічнага росту (да гэтага эканамічны рост, як правіла, быў прыкметны толькі ў маштабах стагоддзяў) і павелічэннем жыццёвага ўзроўню насельніцтва. Прамысловая рэвалюцыя дазволіла на працягу жыцця ўсяго толькі 3-5 пакаленняў перайсці ад аграрнага грамадства (дзе большасць насельніцтва вяла натуральную гаспадарку) да індустрыяльнага.

Iнфармацыйная рэвалюцыя[правіць | правіць зыходнік]

Інфармацыйная рэвалюцыя — глыбокія якасныя змены ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства, якія адбываюцца ў выніку шырокага ўкаранення новых сродкаў захоўвання, апрацоўкі і перадачы інфармацыі.