Навуковы інстытут імя Вейцмана
Навуковы інстытут імя Вейцмана | |
---|---|
іўр.: מכון ויצמן למדע | |
Арыгінальная назва | іўр.: מכון ויצמן למדע |
Міжнародная назва | англ.: Weizmann Institute of Science |
Заснаваны | 1934 |
Студэнты | 1 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Рэхавот |
Сайт | weizmann.ac.il |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Навуковы інстытут імя Вейцмана (іўр.: מכון ויצמן למדע, англ.: Weizmann Institute of Science) — ізраільская дзяржаўная вышэйшая навучальная і навукова-даследчая ўстанова са статусам універсітэта, сядзіба якой знаходзіцца ў горадзе Рэхавот. Інстытут носіць імя Хаіма Вейцмана.
Установа адрозніваецца ад іншых ізраільскіх універсітэтаў тым, што прапануе толькі аспірантуру і толькі ў галіне прыродазнаўчых і дакладных навук.
Гэта міждысцыплінарны даследчы цэнтр, які налічвае каля 3800 супрацоўнікаў — навукоўцаў, дактароў і магістраў, а таксама навукова-тэхнічнага і адміністрацыйнага персаналу, які працуе ў інстытуце.
Станам на 2019 год шэсць лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі і тры лаўрэаты прэміі Цьюрынга былі звязаны з гэтай установай.
У 2019 годзе інстытут заняў 2-е месца па якасці даследаванняў і ўвайшоў у топ-25 навукова-даследчых інстытутаў/універсітэтаў свету ў дзвюх асноўных катэгорыях: «Самыя цытуемыя» а таксама «Публікацыі і патэнты». Інстытут заняў 7-е месца ў справаздачы Еўрапейскага даследчага савета ў 2020 годзе за высокі ўзровень поспеху ў атрыманні грантаў на даследаванні. У 2018 годзе інстытут заняў 9-е месца ва ўсім свеце і першае ў Ізраілі па рэйтынгу, які заснаваны на долі навуковых прац універсітэта, апублікаваных у перыяд з 2012 па 2015 год, якія склалі 10 % найбольш цытуемых у сваёй вобласці.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Навуковы інстытут імя Вейцмана
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.