Навум Абрамавіч Лапідус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навум Абрамавіч Лапідус
Пол мужчынскі пол
Нарадзіўся 1908
Памёр 1976
Альма-матар

Навум Абрамавіч Лапідус (руск.: Лапидус Наум Абрамович; 1908, в. Лапічы Асіповіцкі раён — 1976) — савецкі цяжкаатлет. Адзін з заснавальнікаў беларускай цяжкай атлетыкі. Заслужаны трэнер Беларускай ССР (1965).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выхадзец з сям’і друкарскага пераплётчыка. У 1915 г. сям’я Лапідуса пераехала ў Мінск. У 1924 г. скончыў школу ФЗН, працаваў на заводзе. У юнацтве захапіўся гіравым спортам, цяжкай атлетыкай і хутка дамогся добрых вынікаў. У 1926—1951 гг. удзельнічаў у спаборніцтвах усесаюзнага маштабу. У 1932—1936 гг. чатыры разы станавіўся чэмпіёнам СССР па штанзе ў самай лёгкай вазе. У 1928—1947 гг. сем разоў быў прызёрам усесаюзных першынстваў, выступаючы за каманду «Дынама» (Мінск). Усталяваў 25 рэкордаў СССР. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў на фронце. У 1951 г. скончыў факультэт фізічнага выхавання Мінскага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. Працаваў трэнерам па цяжкай атлетыцы ў Мінскай школе алімпійскага рэзерву. Падрыхтаваў дзесяткі майстроў спорту, чэмпіёнаў Беларусі, Узброеных сіл, СССР і Еўропы, рэкардсменаў краіны.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Заслугі Лапідуса адзначаны званнямі заслужанага майстра спорту СССР (1936), суддзі міжнароднай катэгорыі па цяжкай атлетыцы (1968).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]