Навум Пінхасавіч Альперт
| Навум Пінхасавіч Альперт | |
|---|---|
| Род дзейнасці | мастак |
| Дата нараджэння | 16 верасня 1913 (112 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Альма-матар | |
Навум Пінхасавіч Альперт (руск.: Альперт Наум Пинхосович; 16 верасня 1913, Слонім) — савецкі мастак, графік, жывапісец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1934 г. скончыў Вільнюскую мастацкую школу. Пасля далучэння Літвы да СССР пераехаў у Ерэван, дзе ў 1945 г. скончыў мастацкае вучылішча, а ў 1947 г. — Ерэванскі мастацкі інстытут. Неаднаразова ўдзельнічаў у розных мастацкіх выстаўках у Слоніме, Вільні і Ерэване. У 1954—1960 гадах жыў і працаваў у Растове-на-Доне. Да гэтага перыяду адносіцца серыя жывапісных палотнаў «Данскія рыбакі» і «Рыбацкі порт». Пасля 1960 жыў у Вільні. З 1984 г. жыў у ЗША.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар серыі лінагравюры і акварэляў «Вільнюс» і «Стары Вільня». Шмат увагі надаваў жанрах пейзажу і партрэта. Сярод яго прац партрэты пісьменніка Шолам-Алейхема і паэта І. Лацмана.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- [1] Архівавана 4 сакавіка 2016.
- [2]