Нагайская Арда
Гістарычная дзяржава | |
Нагайская Арда | |
---|---|
1440 — 1634
|
|
Сталіца | |
Афіцыйная мова | кыпчакскія мовы[d] і Kipchak–Nogai[d] |
Форма кіравання | ханства[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нагайская Арда (Мангыцкі юрт[1]) — нагайскае дзяржаўнае ўтварэнне, якое з’явілася ў выніку распаду Залатой Арды, у міжрэччы Волгі і Урала ў канцы XIV — пачатку XV стагоддзяў. Канчаткова сфарміравалася ў 40-х гадах XV стагоддзя[2] (да 1440 года[3]), распалася ў выніку міжусобіц і знешняга ціску ў першай палове XVII стагоддзя. Нагайская Арда знаходзілася на поўдні Расіі і паўночным захадзе сучаснага Казахстана. Ядро тэрыторыі складалі стэпы паміж Волгай і Яікам (Уралам). На ўсходзе нагайцы вандравалі па левабярэжжы Яіка, на паўднёвым усходзе іх качэўя даходзілі да Паўднёвага Прыаралья, на поўдні-да цэнтральнага ўсходняга Прыкаспія, на захадзе — да Астраханскага ханства, на паўночным захадзе да Казанскага ханства, на паўночным усходзе — да Заходне-Сібірскай нізіны.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Трепавлов В. В. История Ногайской Орды. — М.: Восточная литература, 2002.
- ↑ Заволжье и его обитатели пять веков назад(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2024.
- ↑ Андреев А. История крыма — М.: Издательство «Монолит-Евролинц-Традиция», 2002. — (История и страна) — Гл. 7. Архівавана 25 студзеня 2022.