Нагасакі
| Цэнтральны горад | |||||
| Нагасакі | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| яп.: 長崎市 | |||||
|
|||||
| 32°44′58″ пн. ш. 129°52′47″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Прэфектура | Нагасакі | ||||
| Мэр | Shirō Suzuki[d] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1579 | ||||
| Цэнтральны горад з | 1997 | ||||
| Плошча | 406,46 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 105 м | ||||
| Водныя аб’екты | Nagasaki Bay[d], Tachibana Bay[d] і Urakami River[d] | ||||
| Часавы пояс | UTC+9 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 439 016 чалавек (2012) | ||||
| Шчыльнасць | 1 080,1 чал./км² | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +81 958 | ||||
| Паштовы індэкс | 〒850-8685 | ||||
| Код | 42201-1 | ||||
| Іншае | |||||
| Рэгіён | Кюсю | ||||
| Сімволіка |
Кветка: Гартэнзія Дрэва: Triadica sebifera |
||||
| city.nagasaki.lg.jp (яп.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Нагаса́кі (яп.: 長崎市 ⓘ, літар. «доўгі мыс») — партовы цэнтральны горад у Японіі, размешчаны на захадзе вострава Кюсю, ля заліва Нагасакі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам прэфектуры Нагасакі. Плошча горада складае 406,46 км², насельніцтва — 439 тыс. чалавек (2012).
У горадзе размешчаны ваенна-марскі арсенал, універсітэт, гандлёва-прамысловы і Мастацкі музеі. Славутасці — царква Оура, сінтаісцкая святыня Сува (XVI стагоддзе), будысцкія храмавыя ансамблі Сафукудзі, Кафукудзі, мост Меганэбасі (усе — XVIII стагоддзе).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад узнік на месцы рыбацкага пасёлка, вядомага з XII ст. Росквіт Нагасакі прыпадае на XVI—XVII ст., калі горад (тут існавала партугальская факторыя) стаў цэнтрам хрысціянства ў Японіі і адзіным японскім портам (з 1640), праз які вёўся абмежаваны гандаль з галандцамі і кітайцамі. З канца XIX ст. цэнтр ваеннага суднабудавання. У канцы 2-й сусветнай вайны на Нагасакі 9 жніўня 1945 года была скінула амерыканская атамная бомба, якая разбурыла трэцюю частку горада; забіта і паранена каля 75 тыс. чал. З 1956 года ў Нагасакі адбываюцца міжнародная канферэнцыі аб забароне атамнай зброі.
1 красавіка 1997 года Нагасакі быў прылічаны да цэнтральных гарадоў Японіі.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Хантара Нагаока (1865—1950) — японскі фізік.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нагасакі- Афіцыйны сайт (яп.)