Нагор’е

Наго́р’е — вялізнае горнае падняцце, дзе спалучаюцца плато, горныя хрыбты і горныя масівы, якія нярэдка чаргуюцца з шырокімі міжгорнымі катлавінамі. Для нагор’яў характэрны значныя абсалютныя вышыні і параўнальна невялікія адносныя перавышэнні. Тэрмін «нагор’е» часам ужываюць таксама як сінонім высока ўзнятых плато, над якімі не ўзвышаюцца горныя хрыбты.[1]
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]
Нагор’і пашыраны ў розных частках свету. У Азіі да іх адносяцца Тыбецкае, Іранскае і Армянскае нагор’і, у Амерыцы — Мексіканскае і Цэнтральнаандыйскае, у Афрыцы — Ахагар, Эфіопскае нагор’е і Тыбесты.[1]
Будова нагор’яў можа ўключаць розныя формы горнага рэльефу. Напрыклад, вонкавы край Іранскага нагор’я ўтвораны горнымі дугамі, а яго ўнутраная частка занята раўнінамі і катлавінамі, якія перамяжаюцца з сярэдневышыннымі гарамі.[2]
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Нагор’е // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 116. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — электронная версія.
- Лаўрыновіч М. В. Іранскае нагор’е / М. В. Лаўрыновіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 314. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — электронная версія.
Зноскі
- 1 2 Нагор’е . Verbum. Праверана 15 верасня 2026.
- ↑ Іранскае нагор’е . Verbum. Праверана 15 верасня 2026.