Нагрудны знак «За раненне»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Нагрудны знак «За раненне»
I ступені
Лента нагрудного знака за ранение - Золото (1939).svg Нагрудный знак за ранение-Золото (1939).svg
II ступені
Лента нагрудного знака за ранение - Серебро (1939).svg Нагрудный знак за ранение-Серебро (1939).svg
III ступені
Лента нагрудного знака за ранение - Чёрный (1939).svg Нагрудный знак за ранение-Чёрный (1939).svg
Арыгінальная назва ням.: Verwundetenabzeichen
Краіна Flag of the German Reich (1935–1945).svg Трэці рэйх
Тып Нагрудны знак
Каму ўручаецца Параненым салдатам і грамадзянам
Падставы ўзнагароджання За раненне ў баю
Статус Не ўручаецца
Статыстыка
Дата заснавання 1 верасня 1939 года
Апошняе ўзнагароджанне май 1945 года
Commons-logo.svg Нагрудны знак «За раненне» на Вікісховішчы

За раненне (ням.: Verwundetenabzeichen) — нямецкі нагрудны знак, узнагароджанне якім праводзілася на працягу Другой сусветнай вайны.

Гісторыя ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Знак быў заснаваны 1 верасня 1939 года. Уручаўся ваеннаслужачым, служачым паліцыі, а з 1943 года і грамадзянскім асобам, якія атрымалі раненні ў выніку паветраных налётаў. Загінулыя удайстойваліся найвышэйшай «залатой» ступені пасмяротна (яна перадавалася членам іх сямей). Сваім з'яўленнем медаль працягнуў традыцыю узнагароджвання аналагічным знакам, заснаваным яшчэ ў гады Першай сусветнай вайны. Новая узнагарода адрознівалася сілуэтам выявы салдацкай каскі і даданнем на яе свастыкі.

Першапачатковым варыянтам узнагароды быў знак «За раненне» легіёна «Кондар». Ён быў распрацаваны і зацверджаны 22 мая 1939 года (пазней ён атрымаў назву «Іспанскі»), і з'явіўся для таго, каб адзначыць заслугі членаў легіёна «Кондар», якія сражаліся у час Грамадзянскай вайны ў Іспаніі у 1936—1939 гадах на баку франкістаў.

«…як прыкмета адрознення нямецкіх добраахвотнікаў, якія атрымалі раненні ў барацьбе супраць бальшавізму ў ходзе вызваленчай Іспанскай вайны 1936—1939 гадоў».

За ўвесь час было уручано 182 звычайных нагрудных знакаў і адзін срэбраны.

Пасля спынення выпуску іспанскага варыянту знака «За раненне», напярэдадні Другой сусветнай вайны, Гітлер аднавіў знак «За раненне» (тып 1), каб прызнаць заслугі тых салдат і афіцэраў, якія атрымалі раненні у баявых дзеяннях. Паколькі на складах заставаўся досыць вялікі запас узнагарод, якія засталіся з часоў Першай сусветнай вайны, то дадзеныя ўзнагароды дапрацоўваліся (на каску наносілася свастыка) і выкарыстоўваліся аж да 1942 года.

Другі варыянт узнагароды быў зацверджан і распрацован праз некалькі месяцаў пасля пачатку Польскай кампаніі. Гэта быў медаль «За раненне» (тып 2). Дадзеная версія узнагароды была вельмі подобна да папярэдняй: тая ж авальная форма з выявай каскі М35 са свастыкай на ёй, ззаду шлема — скрыжаваныя мячы, лаўровы вянок па контуры ўзнагароды з уплеценнай ў яго стужкай. Існавалі некаторыя адрозненні ў памерах узнагарод, але 24 афіцыйных вытворцы дадзенай ўзнагароды прытрымліваліся стандартных памераў. З 1943 года знакам сталі ўзнагароджваць грамадзянскіх асоб. З 24 верасня 1944 года знак маглі атрымаць і замежныя вайскоўцы Узброенных сіл Германіі. У статуце ўстановы узнагароды запісана:

«…як знак гонару для ўсіх, хто рызыкаваў сваім жыццём дзеля радзімы і быў паранены ці пакалечаны»

Нагрудны знак «За раненне 20 Ліпеня 1944 года»[правіць | правіць зыходнік]

Нагрудны знак «За раненне 20 ліпеня 1944 года» ў чорным, срэбры і золаце

20 ліпеня 1944 г. быў зацверджаны найбольш рэдкі тып ўзнагароды «За раненне», якога удастоілася толькі невялікая група нямецкіх афіцэраў. Зацвярджэнне гэтага знака звязана з замахам на Гітлера ў гэты дзень, і асобы, прадстаўленыя да гэтай узнагароды, былі як раз тыя афіцэры, якія атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці ў момант згаданай падзеі, усяго 24 чалавекі. Адзін з іх памёр на месцы, трое ў шпіталі ад атрыманых ран.

Дадзены знак насіўся замест знака ўзору 1939 года. Адрозніваўся ад звычайнага надпісам пад шлемам «20. Juli 1944» і вензелем Гітлера.

Удзельнікі нарады[правіць | правіць зыходнік]

Загінулыя[правіць | правіць зыходнік]

(Пасмяротна ўзнагароджаны Залатым знакам)

  • Генерал-лейтэнант (пасмяротна генерал ад інфантэрыі) Рудольф Шмунт
  • Палкоўнік (пасмяротна генерал-маёр) Хайнц Брант
  • Генерал авіяцыі (пасмяротна генерал-палкоўнік) Гюнтэр Кортэн
  • Стэнаграфіст Генрых Бергер

Па некаторых дадзеных, сярод узнагароджаных таксама былі: статс-сакратар Вальтэр Хевель, капітан Гейнц Асман і стэнаграфіст Фрыц-Эрнст Хаген.

Узнагароджаныя знакам «За раненне 20 ліпеня 1944 года» у выпадку далейшых раненняў атрымлівалі наступную ступень менавіта гэтай узнагароды. У прыватнасці, контр-адмірал Фос, будучы узнагароджаны чорным знакам, паслядоўна атрымаў і астатнія ступені, уключаючы залатую.

Віды ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Існавала тры класа ўзнагароды:

  • «Чорны» тып ўзнагароды штампаваўся з ліста латуні, пазнейшыя варыянты вырабляліся са сталі. Узнагарода мае пустацелую аснову са штыфтам для іголкі. З-за зніжэння якасці матэрыялаў да канца вайны гэтыя знакі пачыналі ржавець.
  • «Срэбраны» тып ўзнагароды вырабляўся першапачаткова са срэбранай латуні, а пазней (з 1942 году) з рэтушаванага цынку.
  • «Залаты» тып ўзнагароды першапачаткова вырабляўся з латуні з далейшай паліроўкай і далейшым залачэннем. У выніку паліроўкі некаторыя значкі атрымаліся практычна плоскімі. Рэверс плоскі.

Да 1945 году, з прычыны пагаршэння якасці матэрыялаў, некаторыя «чорныя» тыпы ўзнагароды афарбоўваліся адпаведным колерам і выпускаліся як узнагароды «сярэбранага» і «залатога» тыпаў. У гэтых выпадках зваротная частка знака амаль заўсёды была пустоацелай.

Знак «За раненне» насіўся на левай нагруднай кішэні кіцеля, ніжэй іншых афіцыйных узнагарод. Чорны знак звычайна выдаваўся ў канверце. Срэбраны і Залаты знакі выдаваліся ў футаралах. Да знаку прыкладаліся імянныя ўзнагародныя дакументы.

Крытэрыі ўзнагароджання[правіць | правіць зыходнік]

Знак 3-й ступені (чорны) выдаваўся за адно — два раненні.

Знак 2-й ступені (срэбраны) прысвойваўся за тры ці чатыры раненні або больш сур'ёзныя калецтвы, такія, як страта слыху, рукі, нагі, вока, раненне ў галаву ці абязвечвання асобы.

Знак 1-й ступені (залаты) уручаўся за пяць ці большую колькасць ран, а таксама за сур'ёзныя раненні такога роду, як поўная страта phjre або сур'ёзнае пашкоджанне апорна-рухальнага апарата.

Да раненняў прылічаліся страта зроку ці слыху, абмаражэнне, страта або засмучэнне функцый канечнасцяў, чэрапна-мазгавыя траўмы, незагойныя раны. Адначасова атрыманыя некалькі раненняў разглядаліся як адно. Розная колькасць або спалучэнне раненняў давала розныя ступені знака. Правам ўручэння знака валодалі камандзіры частак ад камандзіры батальёна ўключна, старэйшыя службовыя асобы медыцынскіх устаноў і начальнікі акругаў грамадзянскай абароны.

Сучасны статус ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Нашэнне звычайнага знака, але без свастыкі, было дазволена ў 1957 годзе. Нашэнне яго варыянтаў для ўдзельнікаў Грамадзянскай вайны ў Іспаніі і падзей 20 ліпеня 1944 г. ў любой форме заканадаўча забаронена.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Курылев О.П. Баявыя ўзнагароды Трэцяга рэйха — М.: Эксмо, 2005. — 352 с. — 4000 экз. — ISBN 5-699-12721-6.
  • Kurt-Gerhard Klietmann. Auszeichnungen des Deutschen Reiches 1936-1945 — 11. — Stuttgart: Motorbuch-Verlag, 2004. — 239 p. — ISBN 3-879-43689-4. (ням.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]