Наддрукоўка (філатэлія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Наддрукоўка, філатэлія)
Беларуская марка 1992 г. з наддрукоўкай, зробленай у 1994 г.

Наддруко́ўка ў філатэлі́і — зборная назва дадаткова надрукаванага тэксту, часам — графічнага малюнка, на паштовай марцы, блоку, іншых знаках паштовай аплаты, гатовых да выпуску або тых, што ўжо паступілі ў абарачэнне.

Асноўнай традыцыйнай функцыяй наддрукоўкі з'яўляецца аператыўнае змяненне інфармацыі на ўжо аддрукаваных марках з-за непрадбачаных акалічнасцей — у тых выпадках, калі апошнія настолькі важныя, што патрабуюць абавязковага адлюстравання, а аператыўна падрыхтаваць новы наклад марак у паштовага ведамства няма магчымасці.

Да такіх абставін адносяцца змены паштовых тарыфаў, дзяржаўнай валюты, недахоп пэўных відаў марак, неабходнасць даплаты, змена грамадскага ладу, акупацыя і/або аддзяленне тэрыторый, абмежавання зоны абарачэння маркі. Часам наддрукоўкі робяцца ў службовых мэтах, для абароны ад злоўжыванняў (кантрольныя наддрукоўкі). Адмысловымі відамі з'яўляюцца дабрачынныя, памятныя і прапагандысцкія наддрукоўкі, якія звычайна робяць з мэтай паказу значнасці падзеі, акцыі.

Нягледзячы на ​​часовы і экстранны характар ​​падобных эмісій, многія паштовыя маркі з наддрукоўкамі выпускаліся і выпускаюцца мільёнамі асобнікаў і таму лёгка даступныя сёння для калекцыянераў. Іншыя — вельмі рэдкія.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Наддрукоўка // Большой филателистический словарь / Н. И. Владинец, Л. И. Ильичёв, И. Я. Левитас, П. Ф. Мазур, И. Н. Меркулов, И. А. Моросанов, Ю. К. Мякота, С. А. Панасян, Ю. М. Рудников, М. Б. Слуцкий, В. А. Якобс; под общ. ред. Н. И. Владинца и В. А. Якобса. — М.: Радио и связь, 1988. — 320 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-256-00175-2.
  • Наддрукоўка // Филателистический словарь / Сост. О. Я. Басин. — М.: Связь, 1968. — 164 с.
  • Наддрукоўка // Филателистический словарь / В. Граллерт, В. Грушке; Сокр. пер. с нем. Ю. М. Соколова и Е. П. Сашенкова. — М.: Связь, 1977. — 271 с. — 63 000 экз.