Наджафкулі Рафіеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Наджафкулі Рафіеў
Дата нараджэння 22 сакавіка 1915(1915-03-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 снежня 1970(1970-12-24) (55 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць
Род войскаў Савецкая армія
Званне маёр
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі

Наджафкулі Рафіеў (21 красавіка 1912, Ардубад, Эрыванская губерня, Расійская імперыя — 24 снежня 1970, Баку) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў 9 класаў, працаваў шафёрам. У Чырвонай Арміі з 1935 года. З 1941 года на Паўднева-Заходнім і 1-м Беларускім франтах. Камандзір танкавага ўзвода малодшы лейтэнант Н. Рафіеў асабліва вызначыўся ў Беларускай аперацыі 1944 года: танкісты завалодалі пераправай праз раку Птіч, перарэзаў шляхі адыходу праціўніка ў напрамку Бабруйск — Глуск. 27 чэрвеня 1944 года танкавы ўзвод варваўся ў населены пункт Леніна Магілёўскай вобласці.

Пасля вайны скончыў Вышэйшую афіцэрскую школу самаходнай артылерыі (1951). З 1956 года маёр запаса Н. Рафіеў жыў і працаваў у Баку.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Рашэннем Мінгарвыканкама № 208 ад 24 чэрвеня 1976 года імем Н. Рафіева названа вуліца ў Маскоўскім раёне Мінска. На доме № 1 па вул. Рафіева ўстаноўлена мемарыальная дошка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рафиев Наджаф-Кули // Их именами названы…: Энцикл. справ. — Мн., 1987. — С. 512.
  • Улица Рафиева // Виногоров Н. А. Улицы Московского района г. Минска. — Мн., 1999. — С. 49.