Надзея Іванова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Надзея Іванова
Род дзейнасці грамадская актывістка
Дата нараджэння 4 студзеня 1952
Месца нараджэння Глыбокае, Віцебская вобласць, Беларусь
Дата смерці 25 лістапада 2020
Месца смерці Мінск, Беларусь
Месца пахавання Лонданскія могілкі святога Панкрата
Грамадзянства Беларусь
Дзеці Ігар Іваноў

Надзея Іванова (4 студзеня 1952, Глыбокае, Віцебская вобласць, Беларусь — 25 лістапада 2020, Мінск, Беларусь) — адна з першых беларускіх актывістак з ліку бацькоў ЛГБТК-людзей.

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Глыбокім, жыла ў Расонах і Светлагорску, дзе працавала прадзільшчыцай і эканамісткай. У 1980-х гадах пераехала ў Мінск і працавала трамвайніцай. У 1989 годзе была кіроўцай трамвая, які ўдзельнічаў у адной з першых у БССР рэкламных кампаній беларускага брэнду — газеты «Чырвоная змена». Ганарылася, што была адзінай трамвайніцай, хто камунікавала з пасажырамі па-беларуску.[1] Расповеды пра гэты працоўны перыяд ляглі ў аснову апавядання Ў. Гарбацкага «Трамвайніца»[2].

Пасля камінг-аўту сына зацікавілася ЛГБТК-актывізмам, далучылася да бацькоўскага клубу «Community Centre» ў Мінску.

У лістападзе 2020 году памерла ад анкалагічнай хваробы[3].

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Надзея Іванова актыўна ўдзельнічала ў нешматлікай тады супольнасці бацькоў ЛГБТК-людзей. Публічна выступала і заклікала бацькоў не адварочвацца ад сваіх дзяцей, якія ідэнтыфікуюць сябе як ЛГБТК. Удзельнічала ў працы бацькоўскага клубу Community Centre для псіхалагічнай дапамогі і кансультавання бацькоў[4]. Прадстаўляла беларускую супольнасць бацькоў на міжнародных сустрэчах у Кіеве і Львове, удзельнічала ў публічных акцыях у падтрымку правоў геяў і лесбіянак у рэгіёне. Прымала ўдзел ў гей-прайдах у Мінску, Кіеве і Лондане.[5][6] Прыняла ўдзел у праекце #stophateby для актывізацыі бацькоў і блізкіх ЛГБТК+ людей у падтрымку сваіх дзяцей і супраціву мове варожасці да ЛГБТК+[7].

Адкрыты ліст да арцыбіскупа Кандрусевіча[правіць | правіць зыходнік]

Увосень 2019 году напісала адкрыты ліст арцыбіскупу Кандрусевічу, які ўзначаліў кампанію па зборы подпісаў да звароту ў Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі аб увядзенні крымінальнай адказнасці за прапаганду гомасэксуалізму сярод непаўналетніх. Яна звяртала ўвагу арцыбіскупа на адсутнасць пастырскай апекі ЛГБТК людзей у Беларусі і заклікала спыніць святароў і касцёльныя структуры ад удзелу ў крыміналізацыі жыцця такіх людзей, як ейны сын[8][9]. Ліст падпісалі 314 чалавек[10].

Магіла Надзеі Івановай, Могілкі св. Панкрата, Лондан

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. С. Трусевіч Трамвай Надзея // Чырвоная змена. — 1989. — В. 156—157 (13137) 12 жніўня. — С. 1.
  2. Уладзіслаў Гарбацкі, Маці геяў. Новы час, 27-11-2020, https://novychas.online/asoba/maci-hejau
  3. Уладзіслаў Гарбацкі, Маці геяў. Новы час, 27-11-2020, https://novychas.online/asoba/maci-hejau
  4. Community Centre для ЛГБТ+ и их близких, https://www.facebook.com/belaruscommunitycentre/
  5. «55 тысяч чалавек ня хочуць, каб я была ў гэтай краіне».
  6. Уладзіслаў Гарбацкі, Маці геяў. Новы час, 27-11-2020, https://novychas.online/asoba/maci-hejau
  7. История вторая. Надежда. #stophateby​ на YouTube, https://www.youtube.com/watch?v=OIOzSOeHOZ0&hl=be&ab_channel=J4TBelarus
  8. Нечаканы паварот: да мітрапаліта Кандрусевіча звярнулася маці хлопца з ЛГБТ katolik.life, https://katolik.life/bel/news/tserkov/item/4179-neozhidannyj-povorot-k-mitropolitu-kondrusevichu-obratilas-mat-parnya-iz-lgbt.html
  9. [Фэйсбук запіс ад 17 Кастрычнік 2019 г.].
  10. Ліст мамы да Кандрусевіча.