Надзея Антонаўна Бантле

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Надзея Антонаўна Бантле
Дата нараджэння 10 лістапада 1851(1851-11-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 кастрычніка 1934(1934-10-30) (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці хірург, медыцынскі адміністратар
Узнагароды

Герой Працы[d] (1 кастрычніка 1928)

Надзея Антонаўна Бантле (10 лістапада 1851 — 30 кастрычніка 1934, Менск) — хірург, арганізатар аховы здароўя. Герой Працы (1928).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Надзея вырасла ў сям’і з васьмёра дзяцей. Бацька, Антоні Дамінік Бантле (24 лютага 1796 — 21 студзеня 1889), аптэкар у Магілёўскай губерні.

Скончыла жаночыя медычныя курсы Медыка-хірургічнай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу.

15 жніўня 1876, па прапанове Рыгора Мачцета  (руск.), яна разам з Клушыным  (руск.) і Сінькевіч  (руск.) ачысціла кватэру Яўгеніі Барташэвіч ад кампраметуючых матэрыялаў. Праз два дні была арыштаваная ў Пецярбургу і заключана ў Петрапаўлаўскую крэпасць; вызвалена 9 кастрычніка. Прыцягвалася да дазнанні па абвінавачванні ў арганізацыі зносін з заключанымі Дома папярэдняга зняволення  (руск.) ў мэтах іх вызвалення[1].

У канцы мая 1877 года ў Дунайскую армію  (руск.) была накіравана першая група слухачак выпускнога V курсу. Удзельніца-добраахвотнік Руска-турэцкай вайны (1877—1878). Некаторы час працавала ў Наўгародскай і Саратаўскай губернях. Супрацоўнічала з нарадавольцамі, за што ў 1885 годзе была сасланая ў сяло Нікольскае  (руск.) ў Валагодскую губерню.

З 1885 па 1933, 48 гадоў, узначальвала Нікольскую бальніцу Каднікаўскага павета  (руск.), дзе на свае грошы наладзіла вытворчасць воспеннага дэтрыту для прышчэпак дзяцей.

У 1902—1903 гадах адкрыла спецыялізаваную радзільную палату. Арганізавала дзіцячыя яслі. У 1923 годзе падчас ўспышкі туберкулёзу на Валагодчыне стала ініцыятарам правядзення медыцынскай латарэі даходы ад якой (4250 рублёў) пайшлі на барацьбу з туберкулёзам. У Нікольскім Надзея Бантле прапрацавала да 1933 года, пакуль ёй не споўнілася 79 гадоў. У 1933 годзе разам з дачкой з’ехала ў Мінск, дзе неўзабаве памерла і была пахавана на Вайсковых могілках у Мінску. Засталася ў памяці як буйны арганізатар земскай медыцыны.

Пахаваная на Вайсковых могілках Мінска, Беларусь.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Герой Працы (1 кастрычніка 1928)

Зноскі

  1. Деятели 1929, столбцы 79—80.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]