Надзея Апалонаўна Азарэвіч
Выгляд
| Надзея Апалонаўна Азарэвіч | |
|---|---|
| Надзея і Марыя Азарэвічы | |
| Дата нараджэння | 1802 |
| Месца нараджэння | |
| Бацька | Апалон Аляксандравіч Майкаў[d] |
| Маці | Кацярына Лук’янаўна Азарэвіч |
| Прафесія | артыст балета, тэатральны акцёр |
| Гады актыўнасці | 1821 — 1827 |
Надзе́я Апало́наўна Азарэ́віч (па сцэне Азарэвіч 1-я, па мужу Навіцкая; каля 1802, Санкт-Пецярбург — ?) — артыстка балета і драмы, прадстаўніца тэатральнай дынастыі Азарэвічаў[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пазашлюбная дачка артысткі балета Кацярыны Лук’янаўны Азарэвіч і дырэктара Імператарскіх тэатраў А. А. Майкава[1].
Вучылася ў імператарскім тэатральным вучылішчы ў балетным класе і ў так званай маладой трупе драматурга і тэатральнага дзеяча А. Шахаўскога[1].
У 1821—1827 гадах выступала на пецярбургскай сцэне. Славілася як першая пантамімная танцоўшчыца (выступала ў балетах Агюста і Ш. Дзідло)[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Азарэвічы // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2002. — Т. 1. — 565 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0255-5.