Надзея Валер’еўна Скардзіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Надзея Валер'еўна Скардзіна)
Біятлон
Надзея Скардзіна
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Надзея Валер’еўна Скардзіна
Нарадзілася 27 сакавіка 1985(1985-03-27) (38 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Пражыванне Мінск, Беларусь
Рост/Вага 160 см/51 кг
Захапленні хадзіць у паходы,
скалалажанне і валейбол
Трапнасць стральбы
Паводле даных за 2012/2013
Агульная трапнасць 92,35%
Лежачы 90,71%
Стоячы 93,99%
Кар’ера (Кубак свету)
Асабістых подыумаў 6 ( x 1 + x 1 + x 4)
Подыумаў у эстафетах 7 ( x 1 + x 3 + x 3)
Алімпійскія гульні
Бронза Сочы 2014 індывідуальная гонка 15 км
Золата Пхенчхан 2018 эстафета
Чэмпіянаты свету
Бронза Ханты-Мансійск 2011 эстафета 4x6 км
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Банска 2007 эстафета 4x6 км
Універсіяды
Срэбра Турын 2007 індывідуальная гонка 15 км
Золата Турын 2007 мас-старт 12,5 км
Золата Турын 2007 эстафета 3x6 км
Дзяржаўныя ўзнагароды
Ордэн «За асабістую мужнасць»
Ордэн «За асабістую мужнасць»
Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Надзе́я Вале́р’еўна Скардзі́на (27 сакавіка 1985, Ленінград, РСФСР) — беларуская біятланістка, алімпийская чэмпіёнка ў эстафеце на Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2018).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бронзавая прызёрка Чэмпіянату свету па біятлоне ў эстафеце. Удзельніца Алімпійскіх гульняў, прызёрка Кубка свету па біятлоне. Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 у Сочы ў індывідуальнай гонцы на 15 км.

29.11.2017 Надзея Скардзіна выйграла індывідуальную гонку на 15 км на першым этапе Кубка свету 2017/18, што праходзіў у шведскім Эстэрсундзе. Падчас наступнай 15-кіламетровай гонкі 11.1.2018 ў нямецкім Рупольдзінгу Надзея Скардзіна фінішавала сёмай. Але гэтага аказалася дастаткова, каб утрымаць першае месца агульнага заліку, і беларуска здабыла малы Крышталёвы глобус.

29 кастрычніка 2020 года Надзея падпісала ліст спартсменаў супраць гвалту і за адстаўку А. Лукашэнка[1]

Агульны залік Кубка свету[правіць | правіць зыходнік]

  • сезон 2007—2008, нумар 70
  • сезон 2008—2009, нумар 38
  • сезон 2009—2010, нумар 30
  • сезон 2010—2011, нумар 24
  • сезон 2011—2012, нумар 40
  • сезон 2012—2013, нумар 18
  • сезон 2013—2014, нумар 17
  • сезон 2014—2015, нумар 12
  • сезон 2015—2016, нумар 19
  • сезон 2016—2017, нумар 18
  • сезон 2017—2018, нумар 18

Зноскі

  1. Скардино подписала петицию против насилия и за отставку Лукашенко (руск.). Telegram-канал «Tribuna.com Беларусь» (29 кастрычніка 2020).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]