Надзея Віктараўна Саўчанка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Надзея Віктараўна Саўчанка
укр.: Надія Вікторівна Савченко
Nadiya Savchenko 2017 warsaw.jpg
Псеўданімы: Куля
Дата нараджэння: 11 мая 1981
Месца нараджэння:
Кіеў, УССР
Грамадзянства: Сцяг Украіны Украіна
Адукацыя:
Партыя: пазафракцыйны дэпутат[1]
Член у:
Род дзейнасці: палітык
Узнагароды:
Герой Украіны
Ордэн «За мужнасць» (крыж)
Commons-logo.svg Надзея Віктараўна Саўчанка на Вікісховішчы

Надзе́я Ві́ктараўна Са́ўчанка (укр.: Надія Вікторівна Савченко; нар. 11 мая 1981, Кіеў) — украінскі вайсковец, штурман-аператар верталёту Мі-24 16-й асобнай брыгады армейскай авіяцыі Сухапутных войскаў Узброеных Сіл Украіны, капітан. Герой Украіны[2][3].

Паводле ўкраінскай версіі, у пачатку ліпеня 2014 г. была захопленая баевікамі, вывезеная ў Расію[4] і беспадстаўна абвінавачана ў забойстве расійскіх журналістаў. Сама Надзея Саўчанка не прызнае сваёй віны. Яна сцвярджае, што яе скралі на тэрыторыі Украіны, затым пераправілі ў Расію і перадалі расійскім сілавікам. Паводле расійскай версіі, Саўчанка трапіла ў Расію пад выглядам уцякачкі і была затрыманая. Ёй інкрымінаваны тры эпізоды: дапамаганне «ў забойстве расійскіх журналістаў», «незаконнае перасячэнне граніцы» Расіі і замах на забойства пяці чалавек[5].

Рашэннем ПЦ «Мемарыял» Надзея Саўчанка афіцыйна прызнана палітычным вязнем. Была абрана Народным дэпутатам Украіны 8-га склікання, дэлегат у Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы[6]. 2 сакавіка 2015 прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка надаў Надзеі Саўчанка званне Героя Украіны.

У расійскай турме Надзея Саўчанка неаднаразова трымала галадоўку ў знак пратэсту. У сакавіку 2016 года каля 300 дзеячаў навукі, культуры, бізнесу з розных краін падпісалі зварот у абарону Надзеі Саўчанка, звернуты да еўрапейскіх лідараў[7].

У Расіі над Саўчанка пачаўся суд, яе абвінавачвалі ў забойстве расійскіх журналістаў, незаконным перасячэнні мяжы. Пры гэтым абарона Саўчанка на судзе прыводзіла доказы невінаватасці. 22 сакавіка 2016 Данецкі суд Растоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі прысудзіў Надзею Саўчанка да 22 гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму і штрафу ў 30 тысяч расійскіх рублёў (суд таксама залічыў у тэрмін яе знаходжанне пад вартай з 30 чэрвеня 2014).

22 красавіка 2016 прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што ў часе размовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным была дасягнутая дамоўленасць аб папярэднім тэрміне вяртання Саўчанка на радзіму на працягу некалькіх тыдняў. 25 мая Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб памілаванні Надзеі Саўчанка, і яна вярнулася ва Украіну (у той жа час украінскі прэзідэнт памілаваў расіян Яўгена Ерафеева і Аляксандра Александрова).

23 сакавіка 2018 года Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева пастанавіў узяць пад варту народнага дэпутата Надзею Саўчанка па падазрэнні ў спробе тэрарыстычнага акту, падрыхтоўцы забойства прэзідэнта і іншых першых асоб дзяржавы, незаконнай перавозцы зброї.

Выявы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі