Надзея Лужынская
| Надзея Лужынская | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 5 снежня 1924 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 27 лютага 2000 (75 гадоў) |
| Месца пахавання | |
| Член у | |
Надзея Лужынская (5 снежня 1924 — 27 лютага 2000) — грамадская дзяячка беларускай дыяспары ў Аўстраліі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў в. Брусы (Мядзельскі раён) у сям'і рыбакоў. Атрымала пачатковую асвету і вучылася на краўчыху. У 1944 годзе паехала ў Германію шукаць вывезеных немцамі бацькоў. У беларускім лагеры Ватэнштэт (Зальцгітэр) пазнаёмілася й пабралася шлюбам з Міхасём Лужынскім. У 1950 годзе выехала ў Аўстралію. Жыла ў Сіднеі, нарадзіла трох дзяцей: сына і двух дачок. Разам з мужам актыўная ўдзельніца беларускай грамады Сіднея. Ад заснавання — сяброўка Беларускага аб’яднанне ў Новым Паўднёвым Уэльсе, а пазней і Беларускага грамадска-культурнага клуба. Некаторы час была старшынёй Жаночага камітэту. Актыўная ўдзельніца беларускіх нацыянальных мерапрыемстваў, выстаў. Дапамагала ў падрыхтоўцы беларускіх радыёпраграм. Пахаваная на беларуска-ўкраінскай секцыі могілак Роквуд у Сіднеі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І.Сурвіллы. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 468 с., [4] арк. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3).
- Асобы
- Нарадзіліся 5 снежня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
- Памерлі 27 лютага
- Памерлі ў 2000 годзе
- Пахаваныя на могілках Руквуд
- Члены Беларускага аб’яднання ў Новым Паўднёвым Уэльсе (прыхільнікі Рады БНР)
- Члены Беларускага культурна-грамадскага клуба
- Нарадзіліся ў Мядзельскім раёне
- Грамадскія дзеячы Аўстраліі