Надзея Мікалаеўна Каткавец
Надзея Мікалаеўна Каткавец | |
---|---|
Нараджэнне |
29 верасня 1960 (64 гады) |
Адукацыя |
Надзея Мікалаеўна Каткавец (29 верасня 1960, Тышкавічы, Іванаўскі раён) — беларуская дзяржаўная дзяячка, адна з самых запамінальных беларускіх чыноўніц, намеснік кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2013—2017 гады).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 29 верасня 1960 года на Палессі, у вёсцы Тышкавічы Іванаўскага раёна. Пасля школы хацела паступаць на гістфак Брэсцкага педінстытута. У 1987 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, у 2006 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 1983 па 1987 год займала пасаду эканаміста, галоўнага бухгалтара калгаса «Ленінскі шлях» Інжавінскага раёна Тамбоўскай вобласці.
З 1987 па 1995 год — галоўны эканаміст, старшыня кааператыва саўгаса «Гарадзец» Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.
З 1995 па 2003 год — дырэктар Рэспубліканскага ўнітарнага эксперыментальна-вопытнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Усход» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
З 2003 па красавік 2012 года — першы намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
З 23 красавіка 2012 года — Дырэктар Дэпартамента аграпрамысловай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі.
5 ліпеня 2013 года — 8 верасня 2017 года — намеснік кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У 2017 годзе ўзначаліла назіральны савет «Парытэтбанка».
З канца 2017 года заняла пасаду намесніка генеральнага дырэктара Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі.
Узнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, дзвюма Ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу і значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Шматдзетная маці, мае чатырох сыноў.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]Надзея Каткавец вядомая яркімі прамовамі, што сабралі дзясяткі тысяч праглядаў на ютубе[1] [2] [3]