Надзея Мікітаўна Макавец
Выгляд
| Надзея Мікітаўна Макавец | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1917 |
| Месца нараджэння | |
| Род дзейнасці | настаўніца, урач, тэрапеўт, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Узнагароды | |
Надзея Мікітаўна Макавец (нар. 1917) — беларуская ўрач-інфекцыяніст. Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1966)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў 1917 годзе ў в. Песчанец 2 Любанскага раёна. Скончыла педагагічныя курсы ў г. Любані. Працавала настаўніцай пачатковых класаў у Любанскім раёне[1].
У 1945 годзе скончыла Мінскі медыцынскі інстытут. Працавала загадчыцай Руднянскага ўрачэбнага ўчастка Жыткавіцкага раёна, з 1946 года ў г. Слоніме — урач інфекцыйнай бальніцы, тэрапеўт, 38 гадоў узначальвала тэрапеўтычнае аддзяленне раённай бальніцы, працавала галоўным урачом Дома санітарнай асветы. З 1989 года на пенсіі[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]У 1966 годзе прысвоена званне «Заслужаны ўрач БССР». Узнагароджана 2 медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Макавец Надежда Никитовна Архівавана 27 студзеня 2020.