Надзя Мурад
| Надзя Мурад | |
|---|---|
| араб. نادية مراد | |
| | |
| Род дзейнасці | выкладчык, актывістка, палітычны актывіст, грамадская актывістка |
| Дата нараджэння | 10 сакавіка 1993[1] (33 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | езідызм[d] |
| Узнагароды і прэміі |
прэмія імя Сахарава (2016) прэмія Вацлава Гавела[d] (2016) Women of the Year[d] (2024) 100 жанчын (2024) |
| Сайт | nadiasinitiative.org (англ.) |
Надзя Мурад Басе Таха (курд.: نادیە موراد, араб. نادية مراد; нар. 10 сакавіка 1993[1], Коча[d], Найнава[d][2][3]) — іракская праваабаронца езідскага паходжання, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2018).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Яна марыла стаць педагогам, але не змагла скончыць універсітэт: яе пасёлак Коча ў 2014 годзе захапілі баевікі ІДІЛ. Разам з іншымі езідамі (субэтнас курдаў) трапіла ў лік тых, каго пераследвалі ісламісты. Большасць яе сям’і джыхадзісты забілі за адмову прыняць іслам. Надзя апынулася ў сексуальным рабстве, спрабавала няўдала бегчы, за што падвяргалася катаванням. Некалькі разоў перапрадавалася. Змагла збегчы толькі пасля трох месяцаў палону.
У 2016 годзе Надзе Мурад стала паслом па абароне годнасці людзей, якія перажылі гандаль, ад упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці. Жыве ў Германіі.
Лаўрэат прэміі імя Сахарава (2016).
Зноскі
- 1 2 https://www.nobelprize.org/prizes/peace/2018/murad/facts/ Праверана 8 лістапада 2024.
- 1 2 3 Who is the Nobel Peace Prize 2018 winner Nadia Murad? Праверана 5 кастрычніка 2018.
- 1 2 nobelprize.org — Nobel Foundation. Праверана 18 студзеня 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Надзя Мурад у Вікіцытатніку | |
| Надзя Мурад на Вікісховішчы |