Надмагілле Паўла Сапегі і яго жонак
| ||
Надмагілле Паўла Сапегі і яго жонак. Пасля 1599 — пасля 1635 | ||
Матэрыял | мармур | |
---|---|---|
Музей старажытнабеларускай культуры, Мінск | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Надмагілле Паўла Сапегі і яго жонак — скульптурнае надмагілле падканцлера вялікага літоўскага Паўла Сапегі і яго жонак з касцёла францысканцаў у в. Гальшаны Гродзенскай вобласці. У наш час захоўваецца ў Музеі старажытнабеларускай культуры. Выканана пасля 1635 года (год, калі памёр Сапега). Размяшчалася ў фундатарскай капліцы, у адным з крылаў трансепта[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Надмагілле належала, відаць, да ярусных. Ад надмагілля захавалася толькі чатыры мармуровыя фігуры Сапегі і яго трох жонак жонкі. Яны ляжаць у свабодных позах, галовы пакояцца па падушках і абапіраюцца на левыя рукі. Сапега ў адзенні рыцара, ён павернуты да жонак, якія трымаюць у руках малітоўнікі. Фігуры велічныя, што падкрэсліваецца плаўнымі лініямі замкнёных контураў, драпіроўкай адзення, якая выяўляе пластыку некалькі падоўжаных форм. Твары поўныя спакою, яны існуюць быццам па-за часам, пазбаўлены эмоцый, выразна ўвасабляюць годнасць і знакамітасць. Выкананне фігур адзначаецца высокім майстэрствам. Скульптар добра ведаў магчымасці мармуру як матэрыялу і разнастайнай апрацоўкай прымусіў гучаць яго ў поўную сілу. Ён дасканала выявіў фактуру рыцарскага адзення Сапегі, футравай акаймоўкі і тканін вопраткі яго жонак. Цвёрды метал даспехаў Сапегі кантрасціруе з мяккай мадэліроўкай твару, буйнымі кольцамі барады і вусоў. Спалучэнне гладка апрацаваных плоскасцей з невысокім рэльефам стварае дадатковы дэкаратыўны эфект.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Надмагілле Паўла Сапегі і яго жонак
-
Твары скульптуры Паўла Сапегі
-
Фігура Паўла Сапегі
-
Адна з жонак з малітоўнікам
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лявонава А. К. Старажытнабеларуская скульптура. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — С. 85. — 208 с. — ISBN 5-343-00155-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Надмагілле Паўла Сапегі і яго жонак