Перайсці да зместу

Наезд на натоўп у Магдэбургу (2024)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наезд на натоўп у Магдэбургу
Месца нападу Федэратыўная Рэспубліка Германіі (1949—1990) Магдэбург, Германія
Дата 20 снежня 2024
Спосаб нападу наезд
Загінулыя 6
Параненыя больш за 200
Падазраваныя Талеб Аль-Абдулмахсен

Увечары 20 снежня 2024 года ў нямецкім горадзе Магдэбург[1] кіроўца BMW наўмысна накіраваў машыну ў бок людзей на калядным кірмашы[2]. Станам на 21 снежня вядома пра пяць загінулых (у студзені ад траўм памерла шостая ахвяра[3]) і больш за 200 пацярпелых, сярод якіх каля 40 знаходзіліся ў крытычным стане[4].

Наезд на натоўп у Магдэбургу адбыўся на наступны дзень пасля восьмай гадавіны наезду грузавіка на калядны рынак у Берліне ў 2016 годзе, у выніку таго тэракту, здзейсненага Ісламскай дзяржавай, загінулі 12 чалавек і 56 атрымалі раненні[5].

Кіроўца аўтамабіля быў затрыманы паліцыяй на месцы[6]. Па даных нямецкай газеты Die Welt, за рулём аўтамабіля, узятага напракат, быў Талеб Аль-Абдулмахсен (араб. طالب العبدالمحسن)[7], мужчына 1974 года нараджэння, ураджэнец Саудаўскай Аравіі. У яго меўся від на жыхарства у ФРГ, і ён працаваў лекарам. Паводле інфармацыі нямецкага часопіса Der Spiegel, мужчына, па адукацыі псіхіятр, прыехаў у краіну ў 2006 годзе, а праз дзесяць гадоў змог атрымаць статус бежанца[8].

Паліцыя Магдэбурга заклікала грамадзян заставацца дома. У суседніх гарадах улады рэагавалі па-рознаму: калі Калядны рынак у горадзе Эрфурт быў зачынены, то ў Гале меры бяспекі не ўзмацнілі[9].

  1. При наезде автомобиля на толпу в Магдебурге пострадали 68 человек. РИА Новости. 2024-12-21. Архівавана з арыгінала 2024-12-21. Праверана 2024-12-21.
  2. Что известно о наезде автомобиля на людей в Магдебурге. ТАСС. 2024-12-20. Архівавана з арыгінала 2024-12-20. Праверана 2024-12-20.
  3. Magdeburg: Sechstes Todesopfer nach Anschlag auf Weihnachtsmarkt. Der Spiegel(ням.). 2025-01-06. ISSN 2195-1349. Праверана 2025-01-06.
  4. https://www.washingtonpost.com/world/2024/12/21/germany-christmas-market-attack-suspect-magdeburg/
  5. Koopmann, Christoph. Magdeburg: Mindestens zwei Tote und 60 Verletzte bei mutmaßlichem Anschlag auf Weihnachtsmarkt (ням.). Süddeutsche.de (21 снежня 2024). Праверана 21 снежня 2024.
  6. Соколенко, Олег (2024-12-20). Авто въехало в толпу на рождественской ярмарке в Магдебурге. Deutsche Welle. Праверана 2024-12-20.
  7. Vasudev, Amit. Who Is Taleb al Abdulmohsen — Ex-Muslim, Doctor, Anti-Immigration Activist Arrested In Germany Car Attack?. Oneindia (21 снежня 2024). Праверана 21 снежня 2024.
  8. В Магдебурге автомобиль врезался в толпу на рождественской ярмарке. Meduza. 2024-12-20. Архівавана з арыгінала 2024-12-20. Праверана 2024-12-20.
  9. Magdeburg: Bundesländer verstärken Polizeipräsenz auf Weihnachtsmärkten. ZEIT ONLINE(ням.). Праверана 2024-12-21.