Назаві мяне сваім імем
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Назаві мяне сваім імем | |
---|---|
Call Me by Your Name | |
Жанр | рамантычная драма |
Рэжысёр | Лука Гуаданьіна |
Прадзюсар |
Лука Гуаданьіна Эмілі Жорж Джэймс Айворы Марка Марабіта Говард Розенман Пітэр Спірс Радрыга Тэйшэйра |
Сцэнарыст |
Лука Гуаданьіна Джэймс Айворы Уолтар Фазана |
У галоўных ролях |
Цімаці Шаламэ Майкл Сталберг Армі Хамер |
Аператар | Сеёмбху Мукдзіпром |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Sony Pictures Classics[d] |
Працягласць | 130 хв.[1] |
Бюджэт | 3 500 000 $[2] |
Зборы | 43 143 046 $[3] і 18 095 701 $[3] |
Краіна |
Італія Францыя ЗША Бразілія |
Мова |
англійская французская італьянская |
Год | 2017 |
IMDb | ID 5726616 |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Назаві мяне сваім імем» (англ.: Call Me by Your Name) — фільм рэжысёра Лукі Гуаданьіна, зняты па сцэнарыі Лукі Гуаданьіна, Джэймса Айворы і Уолтара Фазана, заснаваным на аднайменным рамане Андрэ Асімана. Прэм’ера стужкі адбылася на кінафестывалі «Сандэнс» 22 студзеня 2017 года[4].
Фільм быў высока ацэнены крытыкамі«Оскар» 2018 года ў катэгорыях «Найлепшы фільм», «Найлепшая мужчынская роля», «Найлепшы адаптаваны сцэнарый» і «Найлепшая песня»[5], атрымаўшы перамогу ў намінацыі «Найлепшы адаптаваны сцэнарый»[6].
і ганараваны шматлікімі міжнароднымі ўзнагародамі . Быў намінаваны на прэміюСюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Лета 1983 года на поўначы Італіі. Сямнаццацігадовы Эліа Перлман жыве са сваімі бацькамі на загараднай віле. Да яго бацькі, прафесара археалогіі, прыязджае 24-гадовы амерыканскі аспірант Олівер, каб дапамагчы ў даследаваннях. Яго пасяляюць у сумежны з Эліа пакой.
Эліа прапануе Оліверу экскурсію па наваколлі. Той згаджаецца. Паступова яны праводзяць усё больш часу разам. Эліа пачынае сустракацца з Марсіяй. Пазней ён адпраўляецца разам з Оліверам і бацькам на раскопкі.
Падчас чарговай паездкі ў горад Эліа прызнаецца Оліверу ў сваіх пачуццях да яго. Але Олівер лічыць, што юнаку не варта казаць пра гэта ўслых. Пазней яны цалуюцца, аднак Олівер кажа, што ім варта спыніцца. Эліа пачынае больш часу праводзіць з Марсіяй, але не перастае думаць пра Олівера. Эліа пакідае запіску пад дзвярыма Олівера. Увечары яны сустракаюцца і займаюцца сексам.
Перад ад’ездам у Амерыку Олівер разам з Эліа едуць у Бергама. Там яны праводзяць тры дні і развітваюцца. Пасля развітання маці адвозіць Эліа дадому. Вярнуўшыся ў горад, ён сустракае Марсію. Дзяўчына кажа, што нягледзячы на разрыў, хоча застацца сябрамі. Бацькі падтрымліваюць засмучанага Эліа.
На Хануку Перлманам тэлефануе Олівер і паведамляе пра свае заручыны. Пасля непрацяглай размовы з Оліверам Эліа падыходзіць да каміна і доўга глядзіць на полымя.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Цімаці Шаламэ — Эліа Перлман
- Майкл Сталберг — містэр Перлман
- Армі Хамер — Олівер
- Аміра Касар — Анэла Перлман
- Эстэр Гарэл — Марсія
Вытворчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя здымкі фільма пачаліся ў маі 2016 года. 23 мая быў абвешчаны акцёрскі склад, у які ўвайшлі Армі Хамер, Цімаці Шаламэ і Майкл Сталберг[7].
Рэліз
[правіць | правіць зыходнік]Сусветная прэм’ера фільма адбылася 22 студзеня 2017 на кінафестывалі ў Сандэнсе[4][8]. Ён таксама быў паказаны на Міжнародным кінафестывалі ў Таронта, 13 лютага 2017 года на Берлінскім міжнародным кінафестывалі[9][10] і Нью-Ёркскім кінафестывалі 3 кастрычніка 2017 года[11]. Рэліз стужкі ў ЗША адбыўся 24 лістапада 2017 года[12][13]. Першы афіцыйны трэйлер быў паказаны 1 жніўня 2017 года[14].
Саўндтрэк
[правіць | правіць зыходнік]Назаві мяне сваім імем: Арыгінальны саўндтрэк да фільма | |
---|---|
саўндтрэк розныя выканаўцы | |
Дата выпуску | 3 лістапада 2017 (6 гадоў таму) |
Жанр | поп, класіка |
Працягласць | 71:08 |
Прадзюсар | — |
Краіна | |
Лэйбл | |
|
|
№ | Назва | Аўтар | Выканаўца(-ы) | Працягласць | |||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1. | «Hallelujah Junction» | Джон Адамс | Джон Адамс | 7:09 | |||||
2. | «M.A.Y. in the Backyard» | Руіці Сакамота | Руіці Сакамота | 4:25 | |||||
3. | «J'adore Venise» | Івана Фасаці | Ларыдана Бертэ | 4:15 | |||||
4. | «Paris latino» | Карлас Перэс, Хасэ Перэс | «Bandolero» | 4:01 | |||||
5. | «Sonatine bureaucratique» | Эрык Саці | Фрэнк Глэйзер | 3:44 | |||||
6. | «Zion hört die Wächter singen'» | Іаган Себасцьян Бах | «Alessio Bax» | 5:10 | |||||
7. | «Lady Lady Lady» |
| Джо Эспозіта і «Moroder» | 4:15 | |||||
8. | «Une barque sur l'océan» | Морыс Равель | Андрэ Лаплантэ | 7:10 | |||||
9. | «Futile Devices» | Суф’ян Стывенс | Суф’ян Стывенс | 2:15 | |||||
10. | «Germination» | Руіці Сакамота | Руіці Сакамота | 2:09 | |||||
11. | «Words» |
| Ф. Р. Дэвід | 3:27 | |||||
12. | «È la vita» | Марка Армані, Паала Арменізэ | Марка Армані | 4:11 | |||||
13. | «Mystery of Love» | Суф’ян Стывенс | Суф’ян Стывенс | 4:08 | |||||
14. | «Radio Varsavia» |
| Франка Баціята | 4:07 | |||||
15. | «Love My Way» | «The Psychedelic Furs» | 3:33 | ||||||
16. | «Le Jardin féerique» | Морыс Равель | Валерыя Серванскі і Рональд Кавая | 3:02 | |||||
17. | «Visions of Gideon» | Суф’ян Стывенс | Суф’ян Стывенс | 4:07 | |||||
71:08 |
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]«Назаві мяне сваім імем» атрымаў станоўчыя водгукі кінакрытыкаў. На сайце Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг 100% з сярэдняй ацэнкай 9.6/10 (грунтуючыся на 21 рэцэнзіі)[19]. На сайце Metacritic карціна атрымала 97 балаў з 100 (на аснове 9 водгукаў)[20].
Узнагароды і намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]Спіс узнагарод і намінацый[21] (Не з’яўляецца вычэрпным) | |||||
---|---|---|---|---|---|
Кінапрэмія | Год | Катэгорыя | Намінант(ы) | Вынік | К |
Берлінскі кінафестываль | 2017 | Прэмія «Тэдзі» | Назаві мяне сваім імем | Намінацыя | |
Міжнародны кінафестываль у Сан-Себасцьяне | 2017 | Прэмія «Себасцьян» за найлепшы фільм | Назаві мяне сваім імем | Намінацыя | |
Кінафестываль Chéries-Chéris | 2017 | Гран-пры за найлепшы фільм | Назаві мяне сваім імем | Перамога | |
Мельбурнскі міжнародны кінафестываль | 2017 | Прэмія народны выбар за найлепшы мастацкі фільм | Назаві мяне сваім імем | Перамога | |
Асацыяцыя кінакрытыкаў Чыкага | 2017 | Найлепшы фільм | Назаві мяне сваім імем | Намінацыя | |
Найлепшы рэжысёр | Лука Гуаданьіна | Намінацыя | |||
Найлепшы акцёр | Цімаці Шаламэ | Перамога | |||
Найлепшы акцёр другога плана | Армі Хамер | Намінацыя | |||
Майкл Сталберг | Намінацыя | ||||
Найлепшы адаптаваны сцэнарый | Джэймс Айворы | Перамога | |||
Шматнадзейны выканаўца | Цімаці Шаламэ | Перамога | |||
Найлепшы мантаж | Уолтэр Фазана | Намінацыя | |||
Прэмія «Гатэм» | 2017 | Найлепшы мастацкі фільм | Творчая група фільма | Перамога | |
Акцёрскі прарыў | Цімаці Шаламэ | Перамога | |||
Найлепшы сцэнарый | Джэймс Айворы | Намінацыя | |||
Галівудская кінапрэмія | 2017 | Акцёрскі прарыў | Цімаці Шаламэ | Перамога | |
Супольнасць кінакрытыкаў Канзас-Сіці | 2017 | Узнагарода Тома По за найлепшы ЛГБТ-фільм | Назаві мяне сваім імем | Перамога | |
Найлепшы акцёр | Цімаці Шаламэ | Перамога | |||
Найлепшы адаптаваны сцэнарый | Джэймс Айворі | Перамога | |||
Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША | 2017 | Акцёрскі прарыў | Цімаці Шаламэ | Перамога | |
ТОП фільмаў | Назаві мяне сваім імем | Перамога | |||
Супольнасць кінакрытыкаў Нью-Ёрка | 2017 | Найлепшы акцёр | Цімаці Шаламэ | Перамога | |
Прэмія Амерыканскага кінаінстытута | 2018 | Фільм года | Назаві мяне сваім імем | Перамога | |
Прэмія «Залаты глобус» | 2017 | Найлепшы фільм — Драма | Назаві мяне сваім імем | Намінацыя | [22][23] |
Найлепшая мужчынская роля — Драма | Цімаці Шаламэ | Намінацыя | |||
Найлепшая мужчынская роля другога плана — Кінафільм | Армі Хамер | Намінацыя | |||
Прэмія Гільдыі сцэнарыстаў Амерыкі | 2018 | Найлепшы адаптаваны сцэнарый | Назаві мяне сваім імем | Перамога | [24] |
Прэмія BAFTA | 18.02.2018 | Найлепшы фільм | Назаві мяне сваім імем | Намінацыя | |
Найлепшы рэжысёр | Лука Гуаданьіна | Намінацыя | |||
Найлепшая мужчынская роль | Цімаці Шаламэ | Намінацыя | |||
Найлепшы адаптаваны сцэнарый | Джэймс Айворы | Перамога | |||
Прэмія «Оскар» | 4.03.2018 | Найлепшы фільм | Назаві мяне сваім імем | Намінацыя | [5] |
Найлепшая мужчынская роля | Цімаці Шаламэ | Намінацыя | |||
Найлепшы сцэнарый-адаптацыя | Джэймс Айворы | Перамога | [6] | ||
Найлепшая песня | Mystery of Love, музыка і словы: Суф’ян Стывенс | Намінацыя | [5] | ||
Еўрапейская кінапрэмія | 15.12.2018 | Прыз глядацкіх сімпатый | Назаві мяне сваім імем | Перамога | [25] |
Прэмія Давід дзі Данатэла | 27.03.2019 | Найлепшы фільм | Назаві мяне сваім імем | Намінацыя | [26] |
Найлепшы рэжысёр | Лука Гуаданьіна | Намінацыя | |||
Найлепшы адаптаваны сцэнарый | Лука Гуаданьіна, Уолтэр Фазана, Джэймс Айворы | Перамога | |||
Найлепшы прадзюсар | Говард Розенман, Пітэр Спірс, Лука Гуаданьіна, Эмілі Жорж, Радрыга Тэйшэйра, Марка Марабіта, Джэймс Айворы | Намінацыя | |||
Найлепшы аператар | Сеёмбху Мукдзіпром | Намінацыя | |||
Найлепшая арыгінальная песня | Mystery of Love | Перамога | |||
Найлепшае мастацкае афармленне | Самуэль Дэсор | Намінацыя | |||
Найлепшы дызайн касцюмаў | Джулія П’ерсанці | Намінацыя | |||
Найлепшы грым | Фернанда Перэс | Намінацыя | |||
Найлепшыя прычоскі | Манола Гарсія | Намінацыя | |||
Найлепшы мантаж | Уолтэр Фазана | Намінацыя | |||
Найлепшы гук | Намінацыя |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Printable Film Guide(недаступная спасылка). Sundance Film Festival. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 31 студзеня 2017.
- ↑ https://www.hollywoodreporter.com/features/armie-hammer-his-steamy-new-movie-a-charmed-upbringing-oscars-double-standards-1059752 Праверана 16 снежня 2017.
- ↑ а б Box Office Mojo — 1999. Праверана 6 жніўня 2023.
- ↑ а б Sundance 2017: Robert Redford, New Rashida Jones Netflix Series, ‘Rebel In The Rye’ & More On Premiere, Docu, Midnight & Kids Slates . Deadline.com (5 снежня 2016).
- ↑ а б в Оголошено номінантів на «Оскар-2018». Повний перелік (укр.)(недаступная спасылка). Детектор медіа (23 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 24.01.2018. Праверана 5.03.2018.
- ↑ а б «Оскар–2018»: найкращою стала стрічка «Форма води» Гільєрмо дель Торо (укр.). Детектор медіа (5 сакавіка 2018). Праверана 5.03.2018.
- ↑ Raup, Jordan (23 мая 2016). "Michael Stuhlbarg, Armie Hammer & More Leading Luca Guadagnino's 'Call Me By Your Name'". The Film Stage. Праверана 31 студзеня 2017.
- ↑ Call Me by Your Name(недаступная спасылка). Sundance Film Festival. Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2017. Праверана 14 сакавіка 2018.
- ↑ Lodderhose, Diana. Berlin Rounds Out Panorama Lineup, Adds ‘Call Me By Your Name’ & ‘God’s Own Country’ . Deadline.com (25 студзеня 2017). Праверана 14 сакавіка 2018.
- ↑ Call Me by Your Name(недаступная спасылка). Berlin International Film Festival. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2017. Праверана 14 сакавіка 2018.
- ↑ "Call Me By Your Name". Film Society of Lincoln Center(англ.). Праверана 2017-12-16.
- ↑ Jagernauth, Kevin. ‘Call Me By Your Name’ Soundtrack Features Sufjan Stevens, The Psychedelic Furs, More . The Playlist (20 кастрычніка 2017). Праверана 14 сакавіка 2018.
- ↑ Call Me by Your Name (2017) . Box Office Mojo. Праверана 14 сакавіка 2018.
- ↑ Buchanan, Kyle. "Watch the Call Me by Your Name Trailer". Vulture(англ.). Праверана 2017-12-16.
- ↑ а б Academy Awards Database Праверана 26 кастрычніка 2020.
- ↑ а б в The American Film Institute Catalog of Motion Pictures Праверана 26 кастрычніка 2020.
- ↑ а б BFI Film & TV Database Праверана 26 кастрычніка 2020.
- ↑ Lexicon of international films — Zweitausendeins. Праверана 26 кастрычніка 2020.
- ↑ Call Me By Your Name (2017) . Rotten Tomatoes. Праверана 31 студзеня 2017.
- ↑ Call Me By Your Name (2017) . 'Metacritic'. Праверана 31 студзеня 2017.
- ↑ Назаві мяне сваім імем на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- ↑ Golden Globes: Full list of nominees . BBC News. Праверана 26 грудня 2017.
- ↑ The full list of nominations for the Golden Globes 2018 . Guardian (11 снежня 2017). Праверана 26 снежня 2017.
- ↑ Glee star Jane Lynch walks red carpet at WGA Awards after revealing heartbreak at Mark Salling's suicide (англ.). Daily Mail (12 лютага 2018). Праверана 12 лютага 2018.
- ↑ The winners of the 2018 European Film Awards (англ.). Cineuropa (14 снежня 2018). Праверана 16.12.2018.
- ↑ Vittoria Scarpa. Dogman leads the nominations for the 2019 David di Donatello Awards (англ.). Cineuropa (19 лютага 2019). Праверана 20.02.2019.