Назарэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Назарэт
іўр.: נצרת
араб. الناصرة‎‎
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
2200 да н.э.
Першая згадка
Плошча
  • 14,123 км²
Вышыня цэнтра
290 м
Насельніцтва
  • 77 100 чал. (31 снежня 2018)[2]
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Назарэт на карце Ізраіля
Назарэт (Ізраіль)
Назарэт
Назарэт (Ізраіль)
Назарэт
Выгляд горада
Каталіцкая Базіліка Дабравешчання ў Назарэце

Назарэт (іўр.: נָצְרַת‎) — горад у Ізраілі, які знаходзіцца ў паўночнай частцы краіны. Назарэт шануецца як горад, дзе вырас Ісус Хрыстос У горадзе шмат цэркваў, у тым ліку Храм Добраславення, які ўзвышаецца ў цэнтры горада і лічыцца самым вялікім храмам на Блізкім Усходзе. Храм стаіць у тым месцы, дзе, як лічаць хрысціяне, анёл Гаўрыіл паўстаў перад Марыяй і распавёў аб нараджэнні Хрыста. Невялікі час горад ляжаў на ажыўленай гандлёвай дарозе з Дамаска ў Егіпет.

Зараз Назарэт з'яўляецца па большай частцы мусульманскім горадам і лічыцца мусульманскай сталіцай Ізраіля. Арабскія грамадзяне Ізраіля складаюць каля 69% жыхароў горада, хрысціяне - каля 30%.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выгляд Назарэта

Сучасны Назарэт размешчаны ў натуральнай чары, якая дасягае ад 320 м над узроўнем мора на грэбні пагоркаў каля 490 м. Назарэт размешчаны каля 25 кіламетраў ад Галілейскага мора і каля 9 кіламетраў на захад ад гары Фавор. Буйныя горады Іерусалім і Тэль-Авіў размешчаны прыкладна ў 146 км і 108 км ад Назарэта.

У Назарэце знаходзіцца грот Добраславення, над якім пабудаваны найбуйнейшы на Блізкім Усходзе каталіцкі Храм Добраславення, маляўнічая праваслаўная царква Арханёла Гаўрыіла і Святой крыніцы над крыніцай Панны Марыі, а таксама многія іншыя хрысціянскія цэрквы.

У навакольлях Назарэта размешчаны нацыянальны парк Сэпфорыс, старажытны яўрэйскі горад Цыпоры, бацькоўскі дом Панны Марыі, рэшткі крэпасці крыжакоў і іншыя археалагічныя славутасці, на захад ад горада, гара Фавор, дзе было Праабражэнне Ісуса Хрыста. На ўсход ад Назарэту месціцца вёска Кана, дзе Хрыстос стварыў Свой першы цуд, ператварыўшы ваду ў віно на вяселлі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычны Назарэт населены ізраільскімі арабамі, прыкладна 31% з якіх складаюць арабы-хрысціяне розных веравызнанняў, і каля 69% — мусульмане па стане на 2010 год[3]. Такім чынам Назарэт з'яўляецца самым хрысціянскім горадам Ізраіля, а таксама адзіным горадам у краіне, дзе нядзеля з'яўляецца выходным днём. Цяперашні мэр горада з'яўляецца хрысціянінам. Вялікі мегаполіс Назарэта мае насельніцтва 210 000, у тым ліку 125.000 (59%) ізраільскіх арабаў і 85 тысяч яўрэяў (41%). Гэта адзіны гарадскі раён з больш чым 50 000 жыхароў у Ізраілі, дзе большасць насельніцтва складаюць арабы.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 27 студзеня 2024.
  2. Šnatôn statîstî le-Yisra'el(untranslated). — вып. 70. — ISSN 0081-4679 Праверана 3 мая 2020.
  3. Дадзеныя ЦСБ Ізраіля Архівавана 21 снежня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]