Назафарынгіт
| Назафарынгіт | ||
|---|---|---|
| Рынавірус — асноўны вірусны агент назафарынгіта. | ||
| МКХ-10 | J00., J31.1 | |
| МКХ-9 | 460 | |
| DiseasesDB | 31088 | |
| MedlinePlus | 000678 | |
| eMedicine | aaem/118 med/2339 | |
| MeSH | D003139 | |
Назафарынгіт (рынафарынгі́т, рынаві́русная інфе́кцыя, радзей рынаназафарынгі́т, эпіфарынгі́т, быт.: прасту́да) — катаральнае запаленне слізістых абалонак, якое суправаджаецца іх пачырваненнем, напуханне, ацёкам, а таксама ўтварэннем і вылучэннем вадкасці (так званага эксудату), якая можа быць празрыстай (серозны), з прымешкай слізі (слізісты) і/або гною (гнойны). Найбольш частая прычына катаральнага запалення верхніх дыхальных шляхоў — бактэрыяльная ці вірусная інфекцыя (напрыклад, фарынгіт, ларынгіт, катар)[1], такім чынам, запаленне слізістай абалонкі насаглоткі, часцей за ўсё інфекцыйнай этыялогіі. Да гэтага захворвання адносяць таксама вострыя і інфекцыйныя рыніты, а таксама рынарэю (востры насмарк). ВРВІ з'яўляецца самым распаўсюджаным інфекцыйным захворваннем у развітых краінах, у сярэднім за год дарослы хварэе ВРВІ не радзей за 2—3 разы, дзіця — 6—10 разоў у год[2].
Зноскі
- ↑ БСЭ: Катар (мед.) — 1969—1978.
- ↑ What а Common Cold Is
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Назафарынгіт