Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
Аўтар | І. А. Гапоненка, І. Л. Капылаў, В. П. Лемцюгова |
Жанр | нарматыўны даведнік |
Краіна |
![]() |
Мова арыгінала | Беларуская |
Выдавецтва | Тэхналогія |
Даты публікацыі | 2003—2010 |
На́звы насе́леных пу́нктаў Рэспу́блікі Белару́сь — серыя нарматыўных даведнікаў, якія ўключаюць у сябе ўсе наяўныя назвы населеных пунктаў Беларусі ў межах адміністрацыйна-тэрытарыяльных падраздзяленняў (вобласць, раён, пасялковы і сельскі саветы). Серыя нарматыўных даведнікаў у шасці кнігах пад кіраўніцтвам і рэдакцыяй В. П. Лемцюговай. Праца над нарматыўнымі даведнікамі планавалася, каардынавалася і кантралявалася Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь[1].
Кожная асобная кніга даведніка змяшчае ўвесь сучасны рэестр назваў населеных пунктаў адной з шасці абласцей, якія падаюцца беларускай кірыліцай і лацінкай, а таксама рускай графікай. Напісанне назваў прыведзена ў адпаведнасць з правапіснымі нормамі беларускай і рускай літаратурнай мовы. У беларускай частцы ў назвах паказаны націск, граматычны род, множны лік, прыводзяцца парадыгмы скланення, варыянты сучасных афіцыйных назваў і назвы, якія па якіх-небудзь прычынах выйшлі з ужытку. Даведнік суправаджаецца прадмовай на беларускай і рускай мовах, алфавітнымі паказальнікамі назваў населеных пунктаў у трох графічных варыянтах[1].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Настаўнік гісторыі Лукаўскай сярэдняй школы Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці Мікалай Баліцэвіч адзначае, што ў нарматыўным даведніку «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць» прыводзіцца толькі 188 страчаных назваў населеных пунктаў Маларытчыны. Пры гэтым у выніку праведзеных ім і яго выхаванцамі даследаванняў да гэтага спісу дададзеныя яшчэ 173 назвы. Гэтае пацвярджае тое, што раней сур’ёзныя аналагічныя даследаванні не праводзіліся[2].
Старшыня секцыі тапанімікі Беларускага геаграфічнага таварыства Раіса Аўчыннікава лічыць, што даведнікі змяшчаюць шмат памылак, а таму яны патрабуюць перагляду з прыцягненнем спецыялістаў розных навук: філолагаў, географаў, картографаў, гісторыкаў, краязнаўцаў і абавязкова мясцовых старажылаў[3]. Пры гэтым трэба адзначыць, што сама Валянціна Лемцюгова ў сваёй прадмове да даведніку кажа пра тое, што «нягледзячы на вялікую працу, праведзеную ў мэтах упарадкавання правапісу назваў населеных пунктаў, апошнюю кропку ў гэтай складанай справе пакуль што ставіць рана. У перспектыве мяркуецца разгледзець магчымасць пераводу многіх варыянтных назваў у разрад асноўных, афіцыйных. Шмат давядзецца зрабіць для таго, каб пазбавіць нашу айканімію ад усяго наноснага, штучнага, вярнуць ёй беспадстаўна знішчаныя ў працэсе перайменаванняў сапраўдныя гістарычныя найменні. Пытанні застаюцца і іх належыць вырашаць паступова, паэтапна, як гэта робіцца ў цывілізаваных краінах, дзе нарматыўна-даведкавыя выданні перыядычна дапаўняюцца і ўдасканальваюцца за кошт больш дакладных звестак і новых дасягненняў у галіне тапанімічнай навукі і практыкі»[4].
Зноскі
- ↑ а б Рэспубліканская тапанімічная камісія пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- ↑ Малая радзіма — далёкая і блізкая(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2019. Праверана 2 студзеня 2021.
- ↑ Аб артыкуле В. П. Лемцюговай / Раіса Аўчыннікава
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU) С. 22
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ИЗДАН НОРМАТИВНЫЙ СПРАВОЧНИК «НАЗВЫ НАСЕЛЕНЫХ ПУНКТАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ. МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ» (руск.) / afn.by
- Знялі з назвы чужую «апратку» Архівавана 7 мая 2019. / krytyka.by
- «Як вы яхту назавяце — так яна і паплыве», або Сур’ёзная размова пра асаблівасці беларускай анамастыкі Архівавана 16 верасня 2019. / Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа