Наземны старт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

«Наземны старт» — сумесны праект Расіі, Украіны і ЗША, які прадугледжвае выкарыстанне стартавага комплекса на касмадроме «Байканур» для запускаў мадэрнізаваных ракет-носьбітаў «Зеніт-2SLБ» і «Зеніт-3SLБ»[1].

Зеніт-3SLБ на стартавай пляцоўцы Байканура

Для рэалізацыі праекта створана сумеснае расійска-украінскае прадпрыемства «Міжнародныя касмічныя паслугі»[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ідэя камерцыйных запускаў «Зенітаў» з Байканура нарадзілася ў КБ «Паўднёвае» — тады праект меў назву «Старт з пустыні». Новым проектам збіраліся пашыріць рамкі праграмы «Марскі старт»[3], аднак кіраўніцтва кампаніі Sea Launch доўгі час не падзялала такое меркаванне.

Тым не менш, у працэсе рэалізацыі праекта «Марскі старт» маркетынгавыя даследаванні, праведзеныя кампаніяй Sea Launch, выявілі, што значная колькасць запускаў касмічных апаратаў масай да 4 т мэтазгодней ажыццяўляць не з марской платформы, а з пускавой устаноўкі касмадрома «Байканур»[1], і 16 студзеня 2004 года прэзідэнт Sea Launch падпісаў Пагадненне аб прынцыпах супрацоўніцтва па «наземным старце».[3]

Праект «Наземны старт» патрабаваў максімальнага выкарыстання напрацовак па комплексах «Зеніт» і «Марскі старт», і ў ходзе падрыхтоўкі праграмы былі праведзены дапрацоўкі ракеты-носьбіта «Зеніт-2» і разгоннага блока «ДМ-SL», а таксама стартавай пляцоўкі, заправачнай станцыі і іншых аб'ектаў наземнай інфраструктуры касмадрома.[1]

Храналогія асноўных падзей[правіць | правіць зыходнік]

  • 1995 год — абмеркаванне праекта камерцыйных запускаў ракет-носьбітаў «Зеніт-2» са старой назвай «Старт з пустыні» з кампаніяй Sea Launch. [4]
  • 1999 год — заснавана сумеснае расійска-украінскае прадпрыемства «Міжнародныя касмічныя паслугі».[2]
  • 26 студзеня 1999 года — падпісана «Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Казахста, Урадам Расійскай Федэрацыі и Урадам Злучаных Штатаў Амерыкі аб мерах па ахове тэхналогій у сувязі з запускамі Расіяй з касмадрома Байканур касмічных апаратаў, у адносінах каторых маецца ліцэнзія ЗША» (ратыфікавана Федэральным законам № 165-ФЗ ад 29.12.2000 г.)[5].
  • 2003 год — арганізавана фінансаванне пачатковых работ, праведзена абарона эскізнага праекта. Выкананыя работы паказалі, што «3eніт-3SLБ» можа вывесці на геапераходную арбіту карысны груз масай да 3600 кг і на геастацыянарную арбіту - да 1600 кг, таксама можа быць выкарыстаны для дастаўкі карысных грузаў да МКС.[6]
  • 16 студзеня 2004 года у Маскве адбылося падпісанне Пагаднення аб прынцыпах супрацоўніцтва па праекту «Наземны старт» паміж кампаніямі Sea Launch и «Міжнародныя касмічныя паслугі».[7]
  • 28 кастрычніка 2004 года адбылася сустрэча кіраўніка Раскосмаса і прэзідэнта Уральскай горна-металургічнай кампаніі, на якой быў узгоднены механізм прыцягнення фінансавых рэсурсаў для рэалізацыі праекта «Наземны старт» па мадэрнізацыі касмічнага ракетнага комплекса «Зеніт» для ажыццяўлення запускаў касмічных апаратаў.[8]
  • 28 ліпеня 2005 года кампанія Sea Launch падпісала пагадненне з карпарацыяй PanAmSat пра першы камерцыйны запуск па праграме «Наземны старт». Пагадненне прадугледжвала запуск спадарожніка PAS-11 ракетай-носьбітам «Зеніт-3SLБ» з касмадрома «Байканур» у канцы другога квартала 2007 года.[9][10]
  • 6 верасня 2005 года — кампанія Sea Launch падпісала пагадненне з карпарацыяй PanAmSat пра другі камерцыйны запуск. Пагадненне прадугледжвае запуск спадарожніка Horizons-2.[11]
  • 17 лютага 2006 года — кампаніі Міжнародныя касмічныя паслугі і Sea Launch паведамілі аб заключэнні кантракту з кампаніяй Israel Aircraft Industries аб трэцім камерцыйным запуску па праграме «Наземны старт». Кантракт прадугледжвае запуск спадарожніка «Амос-3» ракетай-носьбітам «Зеніт-3SLБ» у чацвёртым квартале 2007 года.[12]
  • 8 снежня 2006 года — Краснаярскі машынабудаўнічы завод вырабіў першы лётны ўзор мадэрнізаванага разгоннага блока ДМ-SLБ для праекта «Наземны старт».[13]
  • 24 красавіка 2008 года — першая спроба запуска «Амос-3» не атрымалася па прычыне збою, які адбыўся ў сістэмах наземнага абсталявання.[14]
  • 28 красавіка 2008 года ў 09:00 па маскоўскім часе адбыўся першы запус па праекце «Наземны старт» ізраільскага касмічнага апарата AMOS-3.[14].

Пускі ракет-носьбітаў[правіць | правіць зыходнік]

Табліца пускаў ракет-носьбітаў па праграме «Наземны старт»:[15]

№ пуска Дата пуска Касмічны апарат Маса Вынік пуска
1 28 красавіка 2008 AMOS-3 1,27 т Паспяховы
2 26 лютага 2009 Telstar 11N 4 т Паспяховы
3 22 чэрвеня 2009 MEASAT-3a 2,366 т Паспяховы
4 1 снежня 2009 Intelsat 15 2,550 т Паспяховы
5 6 кастрычніка 2011 Intelsat-18 3,200 т Паспяховы
6 1 верасня 2013 Amos-4 4,260 т Паспяховы

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Касмічны ракетны комплекс «Наземны старт». Афіцыйны сайт РКК «Энергія» ім С.П. Каралёва. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2012. Праверана 3 мая 2011.
  2. 2,0 2,1 Пра кампанія. «SIS» Міжнародныя касмічныя паслугі. Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2012. Праверана 3 мая 2011.
  3. 3,0 3,1 «Марскі старт» сыходзіць на берег. «Люстэрка тыдня. Украіна». Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2012. Праверана 3 мая 2011.
  4. Наземный старт. Неафіцыйны рускамоўны сайт, прысвечаны міжнароднаму праекту і ракетна-касмічнаму комплексу «Марскі старт». Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2012. Праверана 3 мая 2011.
  5. Федэральны закон ад 29.12.2000 N 165-ФЗ. КансультантПлюс. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2012. Праверана 2 мая 2011.
  6. Sea Launch to Offer Land-Based, Medium-Lift Launches from Baikonur in Cooperation with Space International Services (англ.) . Boeing. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2012. Праверана 2 мая 2011.
  7. Асваенне рынка пускавых паслуг Globalstar. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2012. Праверана 3 мая 2011.
  8. Адбылася сустрэча кіраўніка Раскосмаса і прэзідэнта Уральскай горна-металургічнай кампаніі. Навіны касманаўтыкі. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2012. Праверана 3 мая 2011.
  9. Land Launch Receives First Order with PanAmSat (англ.) . Boeing. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2012. Праверана 3 мая 2011.
  10. Расія і Украіна падпісалі пагадненне пра запуск ракет «Цыклон-2». ОблЦИТ. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2012. Праверана 3 мая 2011.
  11. Sea Launch Signs with PanAmSat for Second Land Launch Mission (англ.) . Boeing. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2012. Праверана 3 мая 2011.
  12. Land Launch Receives Contract Award from Israel Aircraft Industries (англ.) . Boeing. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2012. Праверана 3 мая 2011.
  13. У Краснаярску вырабілі мадэрнізаваны разгонны блок. АРМС-ТАСС. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2012. Праверана 3 мая 2011.
  14. 14,0 14,1 КАСМІЧНЫ АПАРАТ AMOS-3. Афіцыйны сайт РКК «Энергия» ім С.П. Каралёва. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2012. Праверана 3 мая 2011.
  15. Храналогія пускаў. Афіцыйны сайт РКК «Энергия» ім С.П. Каралёва. Праверана 3 верасня 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]