Найлепшыя гады нашага жыцця
«Найлепшыя гады нашага жыцця» (англ.: The Best Years of Our Lives) — чорна-белая меладрама 1946 года, знятая рэжысёрам Уільямам Уайлерам па сцэнарыі Роберта Шервуда, экранізацыя рамана Макінлі Кантара «Услаўленне мяне» (Glory for Me). Фільм набыў прызнанне крытыкаў і меў камерцыйны поспех, стаўшы самым касавым фільмаў у ЗША і Вялікабрытаніі пасля «Знесеных ветрам»[7]. Стужка атрымала восем прэмій «Оскар», у тым ліку за найлепшы фільм года, а таксама шэраг іншых узнагарод.
У 1989 годзе ў ліку першых 25 карцін уключаны ў Нацыянальны рэестр фільмаў.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя трох салдат амерыканскага войска, якія вяртаюцца дадому пасля Другой сусветнай вайны. Фрэд, Эл і Гамер ваявалі на фронце і марылі вярнуцца дадому, але зараз іх чакае складаны перыяд адаптацыі ў некалі звыклым асяроддзі.
Дзеці Эла ўжо выраслі і зараз яму трэба зноўку пазнаць гэтых амаль дарослых рабят, якія ўступаюць у самастойнае жыццё. Вярнуўшыся дадому Фрэд даведаецца, што яго прыгожая пустышка жонка яго не асабліва чакае, а даўно жыве сваё жыццё, растраціўшы ўсе яго назапашванні. У той жа час, страціўшы на вайне абедзве рукі, Гамер не ведае як правільна паступіць са сваёй каханай, на якой абяцаў ажаніцца, бо зараз ён калека, а яна заслугоўвае шчасця.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в http://www.imdb.com/title/tt0036868/ Праверана 16 красавіка 2016.
- ↑ а б в г http://www.cinemarx.ro/filme/The-Best-Years-of-Our-Lives-Cei-mai-frumosi-ani-ai-vietii-noastre-8706.html Праверана 16 красавіка 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р http://www.imdb.com/title/tt0036868/fullcredits?ref_=tt_cl_sm Праверана 16 красавіка 2016.
- ↑ а б в http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=25308.html Праверана 16 красавіка 2016.
- ↑ http://www.filmaffinity.com/en/film501537.html Праверана 16 красавіка 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ The Ultimate Chart: 1–100(недаступная спасылка). Брытанскі інстытут кіно (28 лістапада 2004). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2012. Праверана 11 чэрвеня 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Найлепшыя гады нашага жыцця на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 1946 года
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшы фільм»
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм — драма
- Фільмы на англійскай мове
- Фільмы Уільяма Уайлера
- Фільмы ЗША 1946 года
- Фільмы-драмы ЗША
- Фільмы-меладрамы ЗША
- Чорна-белыя фільмы ЗША
- Фільмы — лаўрэаты прэміі BAFTA
- Нацыянальны рэестр фільмаў
- Фільмы пра Другую сусветную вайну
- Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)