Найцінгейл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Найцінгейл
англ. Nightingale Islands
Nightingale Island ASTER.jpg
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Колькасць астравоў
Найбуйнейшы востраўНайцінгейл 
Агульная плошча3,4 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
37°25′18,50″ пд. ш. 12°28′45,50″ з. д.HGЯO
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
Найцінгейл (Атлантычны акіян)
Найцінгейл
Найцінгейл

Астравы Найцінгейл (англ.: Nightingale Islands) - група з трох астравоў на поўдні Атлантыкі, якія ўваходзяць у склад архіпелага Трыстан-да-Кунья. Агульная плошча - 3,4 кв. км.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Відавочна, астравы былі вядомыя ўжо ў XVI ст. партугальскім мараплаўцам, аднак упершыню аб іх паведамілі галандскія маракі ў 1656 г. У 1696 г. яны прадпрынялі першую высадку на самым буйным востраве. Пазней даследаваўся французамі і англічанамі. Назва Найцінгейл замацавалася за астравамі ў 1760 г. дзякуючы брытанскаму капітану Г. Найцінгейлу.

У 1816 г. Вялікабрытанія анэксіравала астравы.

У 1961 г. на востраве Найцінгейл ратаваліся ад вывяржэння вулкана жыхары вострава Трыстан-да-Кунья.

Прырода і геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Астравы маюць вулканічнае паходжанне. Найбуйнейшы востраў Найцінгейл займае ўсяго 3,2 кв. км. Два суседніх малых вострава Мідл (Алекс) і Столценхоф - каля 0,1 кв. км. кожны.

Астравы насяляюць 3 млн. пар марскіх птушак. Балота на востраве Найцінгейл мае статус Рамсарскага ўгоддзя (гл. Рамсарская канвенцыя).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Сталага насельніцтва няма.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]