Наканечнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Наканечнікі — элемент ручной кідальнай зброі. Вырабляліся з каменю, косці, дрэва, металу. Мацаваліся да канца дрэўка дзіды, кап’я, стралы, суліцы і інш. Мацавалі наканечнікі да дрэўка рэчывам, якое звязвае (смала, бярозавы вар і інш.).

Першыя наканечнікі вядомы з эпохі верхняга палеаліту. Найбольш наканечнікі сустракаюцца на помніках эпох мезаліту, неаліту, бронзы. Форма і памеры наканечнікаў розныя і залежаць ад таго, у які час іх выраблялі і да якой культуры яны належаць.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ксяндзоў У. П. Наканечнікі // Энцыклапедыя Археалогія і нумізматыка Беларусі. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993.