Нампхо
| Горад | |
| Нампхо | |
|---|---|
| кар.: 남포특급시 кар.: 남포시 кар.: 南浦特別市 | |
| 38°44′00″ пн. ш. 125°24′00″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Водныя аб’екты | Тэданган |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Паказаць/схаваць карты | |
Нампхо (кар. 남포, 南浦) — партовы горад у правінцыі Пхёнан-Намдо, КНДР. Аванпорт Пхеньяна на Жоўтым моры. Нампхо быў горадам прамога падпарадкавання (Чыкхальсі, кар.: 직할시) з 1980 да 2004 года, аднак цяпер ён з’яўляецца часткай правінцыі Пхёнан-Намдо.
Горад знаходзіцца за 50 км на паўночны захад ад Пхеньяна, у вусці ракі Тэданган. У горадзе маецца развітая прамысловасць, створаная дзякуючы значным дзяржаўным інвестыцыям. Нампхо з’яўляецца цэнтрам суднабудаўнічай прамысловасці КНДР.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Калісьці гэта месца было маленькай рыбацкай вёскай. У 1897 годзе горад стаў адкрытым для замежнай гандлю. Нампхо стаў развівацца як сучасны порт пасля аднаўлення карэйскай незалежнасці ў 1945 годзе.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад размешчаны на паўночным беразе ракі Тэданган, за 15 км на ўсход ад вусця. Хоць гэта месца мае кантынентальны клімат і раўнінны рэльеф, сельская гаспадарка ў раёне Нампхо абмежавана з-за малой колькасці ападкаў і недахопу вады.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]- Сярэднегадавая тэмпература паветра — 10,9 °C
- Адносная вільготнасць паветра — 72,7 %
- Сярэдняя хуткасць ветру — 2,7 м/с
Клімат Нампхо Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год Сярэдняя тэмпература, °C −4,9 −2,3 3,3 10,5 16,3 20,9 23,9 24,5 19,9 13,5 5,4 −1,5 10,9
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Прамысловасць Нампхо — суднабудаванне, каляровая металургія, машынабудаванне, шкляныя і тэкстыльныя прадпрыемствы, вытворчасць будматэрыялаў, харчовая прамысловасць, рыбалоўства.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Нампхо злучаны з Пхеньянам чыгункай і аўтамабільнай трасай. Васьмікіламетровая дамба горада мае тры шлюзавыя камеры, якія дазваляюць прапускаць судны памерам да 50 000 тон. Порт мае сучасную інфраструктуру і можа прымаць судны да 20 000 тон. Падчас зімы гавань замярзае. Нампхо з’яўляецца варотамі Пхеньяна ў Жоўтае мора.
Раней, у 1982—2009 гадах, дзейнічала тралейбусная сістэма[2].
Помнікі
[правіць | правіць зыходнік]«Манумент вызвалення» — мемарыял савецкім воінам, загінулым пры вызваленні Карэі ад японскай акупацыі.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Здымак з космасу
- Траса, якая злучае Нампхо з Пхеньянам
- Плаціна на Жоўтым моры
- Малюнак адкрыцця плаціны
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]
Санкт-Пецярбург, Расія (2005)[3]
Цяньцзінь, Кітай
Зноскі
- ↑ 2008 North Korean census
- ↑ Нампхо — TransPhoto. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2017.
- ↑ https://kvs.gov.spb.ru/en/agreements/
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нампхо- Карта Нампхо Архівавана 18 лютага 2012. (кар.)
