Намёт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Намёт[1][2], або намітка[3] — элемент герба.

Уяўляе сабой выяву хусткі, якой у эпоху Сярэднявечча рыцары прыкрывалі прылбіцу падчас крыжовых паходаў, каб засцерагчы ад спякотнага сонца[3], або каб схавацца ад дажджу і вільгаці[2]. У бітвах і на турнірах рассякалася на шматкі[2].

У гербе намёт мае дэкаратыўныя функцыі[3]. Шматкі ў выглядзе лісця, афарбаваныя ў колеры шчыта, спадаюць па абодва бакі намёта. Калі тканіна парэзана і ляціць па ветры, яна па-французску называецца «volets», калі нагадвае капюшон — «capeline», плашч — «mantelet», калі шматкі выглядаюць як стужкі — «hachemets». Паводле прынятага ў геральдыцы правіла, намёт мае каляровы верх, а падбой — металічны[2].

Зноскі

  1. Герб. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  2. а б в г Аляксей Шаланда. Таямнічы свет беларускіх гербаў: Шляхецкая геральдыка Вялікага княства Літоўскага. — Мінск: Янушкевіч. — 220 с., [12] л. іл. с. — ISBN 978-985-90346-1-9.
  3. а б в Цітоў А. К. Геральдыка Беларусі. — Мн.: МФЦП, 2010.— 144 с.: іл. ISBN 978-985-454-500-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]