Нантыкок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нантыкок
Nentego
Агульная колькасць 600
Рэгіёны пражывання ЗША
Мова нантыкок
Рэлігія анімізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы ленапэ, вампаноаг, піскатава

Нантыкок (саманазва: Nentego, літаральна «людзі прыліваў») — алганкінскі народ, карэнныя насельнікі Чэсапікскага заліва на тэрыторыі сучасных амерыканскіх штатаў Мэрыленд і Дэлавэр. Агульная колькасць (2022 г.) — 600 чалавек[1].

Нантыкок часцяком называюць паўднёвымі дэлаварамі. У пачатку XVII ст. яны ўяўлялі сабой канфедэрацыю з некалькіх тэрытарыяльных аб’яднанняў на чале з вярхоўным правадыром. З 1608 г. вялі гандаль з англійскімі каланістамі Вірджыніі. У 1668 г. заключылі пагадненне з англійскімі каланістамі Мэрыленда.

Скарачэнне насельніцтва з-за эпідэмій і паступовы наступ брытанскіх каланістаў вымусілі нантыкок у 1744 г. прадаць свае землі ў Мэрылендзе і перасяліцца на поўнач, дзе адбыўся раскол. Некаторыя далучыліся да суродзічаў-ленапэ, іншыя — да іракезаў. Нантыкок у складзе канфедэрацыі іракезаў змагаліся на баку Вялікабрытаніі падчас Амерыканскай рэвалюцыі, а пасля яе заканчэння перасяліліся ў Канаду. Некалькі груп, што далучыліся да ленапэ, засталіся на тэрыторыі ЗША і захавалі сваю тоеснасць. У 1881 г. Асацыяцыя індзейцаў нантыкок была прызнана ўрадам ЗША.

З 1970-х гг. назіраецца паступовы працэс адраджэння традыцыйнай культуры.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]